Ара́кул (па-лацінску: oraculum, ад лац. oro — «гавару, прашу») — найбольш распаўсюджаная ў антычнасьці форма прадраканьня, якая складалася ў тым, што прадказаньне ад імя баства па запыце вернікаў апавяшчаў спэцыяльны жрэц, які й называўся аракулам. У шырэйшым сэнсе пад аракулам разумелі й прадракалішча — месца, дзе апавяшчалася прадказаньне, і сам тэкст прадказаньня.
У сучаснай мове пад аракулам разумеецца прадказальнік будучыні, а таксама чалавек, усе меркаваньні якога прызнаюцца бясспрэчнай ісьцінай, адкрыцьцём.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Аракул — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў