Арвэн | |
Пэрсанаж «Зорных войнаў» | |
Раса | паўэльф |
---|
А́рвэн Ундаміе́ль (па-ангельску: Arwen Undómiel) — пэрсанаж легендарыюму Дж. Р. Р. Толкіна. Фігуруе ў рамане «Ўладар Пярсьцёнкаў». Арвэн — паўэльфійка, якая жыла ў Трэцюю эпоху.
Арвэн была малодшым дзіцем Эльранда і Келебрыян. Мела двух старэйшых братоў-блізьнятаў Эладана і Эльрахіра. Імя Ар-вэн азначае «шляхетная панна». Як самая прыгожая з высокіх эльфаў апошняга пакаленьня ў Міжзем’і, мела мянушку «Вечарніца».
У дваццацігадовым узросьце Арвэн у Долым Яры ўпершыню ўбачылася з Арагорнам, дзе той жыў пад Эльрандавай абаронай. Арвэн, якой на той час было 2700 гадоў, вярнулася ў бацькоўскую хату ад сваёй бабулі Галадрыель з Лорыйну. Арагорн закахаўся ў Арвэн зь першага позірку. Прыкладна праз 30 гадоў яны ізноў сустрэліся ў Лорыйне. Арвэн адказала Арагорну ўзаемнасьцю, і яны заручыліся на кургане Керын Амрат.
Па Вайне пярсьцёнка Арагорн быў абвешчаны каралём Арнару і Гондару і ажаніўся ў Мінас Тырыце з Арвэн. У астатнім яна рэдка зьяўляецца ва «Ўладары пярсьцёнкаў», аднак служыць натхненьнем для Арагорна.
У «Гісторыі пра Арагорна і Арвэн» паведамляецца, што ў шлюбе яны мелі сына Эльдарыёна і прынамсі дзьвюх дачок. У 121 року Чацьвертай эпохі, праз год пасьля Арагорнавай сьмерці, Арвэн аддала сваю душу на Керын Амраце ва ўзросьце 2901 год.
|