Арган

Арган у саборы Сьв. Эт’ена, г. Тулюза (Францыя)

Арга́н (грэц. ὄργανον — прылада) — клявішна-духавы музычны інструмэнт, самы вялікі музычны інструмэнт у сьвеце.

З прычыны свайго памеру, шырокага дыяпазону гукавых частасьцяў, багацьця тэмбра і багацьця музычна-выканаўчых сродкаў, арган займае першае месца сярод усіх музычных інструмэнтаў.

На сьнежань 2013 году ў касьцёлах Беларусі знаходзіся каля 100 арганаў. Яшчэ 3 выкарыстоўвалі ў Віцебскай філярмоніі, Беларускай дзяржаўнай філярмоніі ў Менску і ў Сафійскім саборы ў Полацку[1].

  1. ^ Аляксандар Пукшанскі. Арган лечыць ня толькі душу // Зьвязда : газэта. — 11 сьнежня 2013. — № 233 (27598). — С. 6. — ISSN 1990-763x.