Арганізацыя эканамічнай супрацы | |
анг. Economic Cooperation Organization | |
Дзяржавы-ўдзельніцы (2022 год) | |
Абрэвіятура | АЭС |
---|---|
Дата ўтварэньня | 21 ліпеня 1964 (60 гадоў таму) |
Тып | гаспадарчая |
Юрыдычны статус | міжурадавая арганізацыя |
Мэта | павышэньне ўзроўню і якасьці жыцьця ў дзяржавах-сяброўках |
Штаб-кватэра | Тэгеранcкі астан, Шэміранcкая акруга, ваколіца Таджрыш, алея Гульбу, д. 1[1] |
Месцазнаходжаньне | Іран |
Каардынаты | 35°41′52″ пн. ш. 51°29′34″ у. д. / 35.69778° пн. ш. 51.49278° у. д.Каардынаты: 35°41′52″ пн. ш. 51°29′34″ у. д. / 35.69778° пн. ш. 51.49278° у. д. |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Пакістан, Турэччына |
Сяброўства | 10 дзяржаваў Азіі (2022 год)[2] |
Афіцыйныя мовы | ангельская[3] |
Генэральны сакратар | Хуснаў Назіры[4] |
Намесьнікі | Гусэйн Бычаклы, Жандос Асанаў, Сэед Эспэры[5] |
Кіроўны орган | Рада міністраў[6] |
Зьвязаныя кампаніі | Банк гандлю і разьвіцьця АЭС (Турэччына), Навуковая фундацыя АЭС (Пакістан) |
Сайт | eco.int |
Колішняя назва | Рэгіянальная супраца дзеля разьвіцьця (да 1985 году) |
Арганізацыя эканамічнай супрацы[7] — міжурадавая арганізацыя Азіі, заснаваная ў ліпені 1964 году ў Тэгеране (Іран) ў якасьці Рэгіянальнай супрацы дзеля разьвіцьця.
Зь 2008 году між 10 дзяржавамі-ўдзельніцамі Паўднёва-Заходняй і Сярэдняй Азіі дзейнічала Гандлёвае пагадненьне АЭС.
Паводле 2-га артыкула Ізьмірскай дамовы 1996 году, задачамі Арганізацыі эканамічнай супрацы былі:
На 2022 год Арганізацыя эканамічнай супрацы мела 13 падпарадкаваных установаў:
21 ліпеня 1964 году ўрады Ірану, Пакістану і Турэччыны заснавалі Рэгіянальную супрацу дзеля разьвіцьця (РСР). 12 сакавіка 1977 году ў Ізьміры (Турэччына) падпісалі Дамову аб РСР. У 1985 годзе РСР пераўтварылі ў Арганізацыю эканамічнай супрацы (АЭС). У 1990 годзе ў Ізьмірскую дамову ўнесьлі папраўкі наконт Статуту АЭС. 28 лістапада 1992 году сябрамі АЭС сталі Азэрбайджан, Аўганістан, Казахстан, Кыргыстан, Таджыкістан, Туркмэністан і Ўзбэкістан[10]. 14 траўня 1996 году ў Ашгабадзе (Туркмэністан) між Іранам і АЭС падпісалі Пагадненьне «Аб правах, прывілеях і імунітэтах Сакратарыяту АЭС»[11].
14 верасьня 1996 году 10 урадаў-удзельнікаў АЭС перазаключылі Ізьмірскую дамову. У той самы дзень прадстаўнікі ўрадаў падпісалі Ізьмірскае пагадненьне «Аб праўным стане АЭС, дзяржаўных прадстаўнікоў і міжнародным пэрсанале», паводле якога Сакратарыят АЭС вызвалілі ад падаткаў і магчымасьці ператрусу, арышту і адабраньня ўласнасьці[12].
17 ліпеня 2003 году ў Ісламабадзе (Пакістан) 10 дзяржаваў-сябровак заключылі па-ангельску і па-расейску Гандлёвае пагадненьне АЭС, якое набыло моц у 2008 годзе. Паводле 4-га артыкула Пагадненьня, павышэньне ставак мытаў на ўвоз мелі ўзгадняць з Радай супрацы. На кожны дамоўны бок, які ня быў сябрам Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (СГА; Швайцарыя), пашыралі настолькі ж спрыяльныя ўмовы датычна мытаў, тэхнічных перашкодаў і абароны інтэлектуальнай уласнасьці што і на сябраў СГА. Цягам 8 гадоў пасьля набыцьця моцы Пагадненьнем бакі пагаджаліся зьнізіць стаўкі мытаў да 15 %, а Аўганістан меў зрабіць гэта за 15 гадоў. За 8 гадоў такія стаўкі мытаў мелі паступова ахапіць прынамсі 80 % усіх тавараў са штогадовым пашырэньнем сьпісу адпаведных тавараў на прапарцыйнай аснове. Сярод іншага, штогадовае паніжэньне мытаў цягам 8 гадоў мела складаць прынамсі 10 % ад дзейнага ўзроўню. Згодна з 5-м артыкулам на ўвядзеньне новых мытападобных памежных збораў таксама патрабавалася ўхваленьне Рады супрацы. Пры гэтым мытападобныя зборы за ўвоз мелі скасаваць цягам 2-х гадоў пасьля набыцьця моцы Пагадненьнем. У 6-м артыкуле згадвалася, што праз 2 гады прыбіралі колькасныя абмежаваньні і дазвольны парадак увозу, а таксама ўсялякія іншыя абмежаваньні ўвозу, за выняткам мытаў. Паводле 7-га артыкула, тавар дамоўных бакоў пры ўвозе меў карыстацца аднолькава спрыяльнымі ўмовамі з айчынным таварам, якія забяспечвала заканадаўства аб продажы і прапанове, набыцьці і перавозцы, разьмеркаваньні і выкарыстаньні. Згодна з 8-м артыкулам цягам 2-х гадоў скасоўваліся мыты на вываз. Урэшце, у 9-м артыкуле прадугледжвалася адмова ад увядзеньня новых колькасных абмежаваньняў на вываз, а таксама іх скасаваньне цягам 2-х гадоў[13].
Сярод іншага, у 13-м артыкуле Гандлёвага пагадненьня АЭС згадваліся Пагадненьні «Аб транзытным гандлі» і «Аб трынзытных перавозках» у рамках АЭС.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |