Арзамас

Арзамас
рас. Арзамас
Зьверху ўніз: Адміністрацыя, Мэмарыял загінулым 4 чэрвеня 1988, прыборабудаўнічы завод, Тэатар драмы, Уваскрасенскі сабор, Знаменская царква і помнік Аляксандру Ступіну, вакзал Арзамас I, Музэй патрыярства
Зьверху ўніз: Адміністрацыя, Мэмарыял загінулым 4 чэрвеня 1988, прыборабудаўнічы завод, Тэатар драмы, Уваскрасенскі сабор, Знаменская царква і помнік Аляксандру Ступіну, вакзал Арзамас I, Музэй патрыярства
Герб Арзамасу Сьцяг Арзамасу
Дата заснаваньня: 1578
Горад з: 1781
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Ніжагародзкая вобласьць
Гарадзкая акруга: Арзамас
Мэр: Тацяна Парусава[d]
Плошча:
  • 42 ± 1 км²
Вышыня: 150 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +7 83147
Паштовыя індэксы: 607220—607233
АКАТУ: 22403
Нумарны знак: 52, 152
Геаграфічныя каардынаты: 55°23′0″ пн. ш. 43°48′0″ у. д. / 55.38333° пн. ш. 43.8° у. д. / 55.38333; 43.8Каардынаты: 55°23′0″ пн. ш. 43°48′0″ у. д. / 55.38333° пн. ш. 43.8° у. д. / 55.38333; 43.8
Арзамас на мапе Расеі
Арзамас
Арзамас
Арзамас
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://арзамас.рф

Арзама́с (па-расейску: Арзамас) — места абласнога значэньня ў Ніжагародзкай вобласьці Расеі, заснаваны ў XVI стагодзьдзі. Знаходзіцца за 112 км ад Ніжняга Ноўгараду, за 412 км ад Масквы. Насельніцтва — 104 тыс. чал. (2018), плошча — 42 км². Кавалер ордэна «Знак Пашаны» (1978).

Паводле аднае з вэрсіяў, першапачатковая назва места Эрзямас паходзіць ад макш. эрзя «эрзянін», альбо ад эрзянскага імені Арземас, якое часта сустракаецца ў пісцовых кнігах Сярэдняга Паволжа ў XVII стагодзьдзі[2]. Імя Арземас у сваю чаргу зьвязанае з эрзянскім словам «арсема» — думка, жаданьне, мара. На землях мардвы вядома шмат тапонімаў, якія атрымалі назву ад уласных імёнаў першых пасяленцаў (Ацемасава, Вадаватава, Кічанзіна, Сырэсева). Сучасная форма назвы Арзамас зьявілася ўжо ў першай чвэрці XVII стагодзьдзя.

Арзамас разьмешчаны на правым беразе ракі Цёшы (прыток Акі). Плошча паводле розных ацэнак складае ад 34 да 42 км². Вышыня над узроўнем мора — ад 130 да 160 м. Знаходзіцца за 112 км ад Ніжняга Ноўгараду, за 412 км ад Масквы.

Клімат умерана кантынэнтальны.

Першыя паселішчы на тэрыторыі Арзамасу зьявіліся ў эпоху палеаліту. За 33 км на поўнач, ля вёскі Старая Пустынь, знаходзіцца мэзалітычная стаянка, заснаваная 9—8 тыс. гадоў таму[3][4].

У XV стагодзьдзі берагі Волгі і Суры паступова калянізуюць маскавіты. Вакол цяперашняга Арзамасу расьлі непраходныя лясы, таму там існаваў цэнтар мардоўскіх паселішчаў.

Першыя згадкі пра крэпасьць Арземас датаваныя 1578 рокам, калі Іван IV прызначыў сюды ваяводу Івана Хахлова. Для аховы ад нападаў з боку Крымскага ханства і Нагайскай арды тут пастаянна ўмацоўваліся абарончыя збудаваньні. Значэньне места ў абароне паўднёва-ўсходніх межаў Маскоўскай дзяржавы атрымала адлюстраваньне ў геральдыцы.

У 1580 року ў места прыбыла вялікая колькасьць наўгародцаў, высланых пасьля ўчыненага Іванам Жахлівым пагрому.

У XVII стагодзьдзі Арзамас стаў істотным транзытным пунктам на шляху з Масквы ў паўднёва-ўсходнія раёны краіны. У 1669—1671 роках быў адным з цэнтраў сялянскага паўстаньня пад даводзтвам Сьцяпана Разіна.

З 1708 року — цэнтар Арзамаскай правінцыі Ніжагародзкую губэрню[5]. З 1779 — цэнтар павету.

У 1954 стаў цэнтрам Арзамаскай вобласьці, скасаванай ужо ў 1957 року. У 1978 з нагоды 400-годзьдзя ўзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Гарады-браты
[6][7]
Места Краіна Дата
Валожын Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь 2004[8]
Папова Сьцяг Баўгарыі Баўгарыя 2004
Зарайск Сьцяг Расеі Расея 2007
Растоў Сьцяг Расеі Расея 2008
Новы Атон Рэспубліка Абхазія Абхазія/Грузія Грузія 2013
Алупка Сьцяг Расеі Расея/Сьцяг Украіны Украіна 2014
Слаўгарад Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь 2016
Смаргонь Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь 2017[9]
Чавусы Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь 2017
Вагаршапат Сьцяг Армэніі Армэнія 2021[10]

Эканоміка характарызуецца перавагай прамысловага сэктару, які складае 73%. Дзейнічаюць 14 буйных і сярэдніх прамысловых прадпрыемстваў машынабудаваньня, радыё- і прыборабудаваньня, будаўніцтва, харчовай галіны[11].

Праз Арзамас праходзяць трасы зь Ніжняга Ноўгарада да паўднёвых раёнаў вобласьці, а таксама да Рэспублікі Мардовіі.

Функцыянуюць два чыгуначныя вакзалы на чыгунках Масква — Казань, Ніжні Ноўгарад]] — Пенза.

Дзейнічаюць музэі, бібліятэкі, кінатэатар, музычная вучэльня, дом культуры, мастацкая і дзьве музычныя школы.

Арзамаскі політэхнічны інстытут Ніжагародзкага тэхнічнага ўнівэрсытэту імя Аляксеева і Арзамаская філія Ніжагародзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Лабачэўскага.

Асноўныя славутасьці — праваслаўныя цэрквы і манастыры, помнікі народнага дойлідзтва. 18 аб’ектаў культурнай спадчыны фэдэральнага значэньня і больш за 150 — мясцовага.

  • Арзамас // Города России: Энциклопедия. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1994. — 559 с. — 50 000 ас. — ISBN 5-85270-026-6
  • Арзамас, город // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб.: 1890—1907.
  • Арзамас // Путеводитель — Горький, Волго-Вятское книжное издательство, 1972 — 96 с. — 30 000 экз.
  • Арзамас // Путеводитель — Горький, Волго-Вятское книжное издательство, 1978 — 112 с. — 30 000 экз.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]