Арман-Маршал Сыла

Арман-Маршал Сыла (нар. 13 ліпеня 1994 году, Менск) — беларускі спартовец (тэквандо). Майстар спорту міжнароднай клясы, 2-разовы чэмпіён Эўропы (2014, 2016). Вагавая катэгорыя — больш за 80 кг.

Яго бацька гвінэец па нацыянальнасьці, а маці зь Беларусі. Нарадзіўся і вырас у Менску. Займацца тэквандо пачаў з шасьці гадоў у Менскай гарадзкой СДЮШАР прафсаюзаў. Трэнэры: Юлія Сухавіцкая і Алеся Чарняўская. Чэмпіён Эўропы сярод юніёраў 2011 году, сярод моладзі 2012 і 2013 гадоў і сярод дарослых 2014 году. Выйграў чэмпіянат Эўропы па тэквандо 2016 году (у фінальнай схватцы перамог расейца Рамана Кузьняцова).

Меўся прадстаўляць Беларусь на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году ў Рыё-дэ-Жанэйра, але за некалькі дзён да спаборніцтваў быў адхілены ад удзелу Нацыянальнай антыдопінгавай агенцыяй Беларусі[1]. У жніўні 2017 году дыскваліфікаваны за ўжываньне мэльдонію да 6 красавіка 2021 году[2].