Армяне ў Беларусі | |
Հայերը Բելառուսում | |
Агульная колькасьць | 8512 — 25 000 |
---|---|
Рэгіёны пражываньня | Менская вобласьць |
Мовы | армянская, беларуская, маскальская |
Рэлігіі | Армянская апостальская царква |
Блізкія этнасы | Армяне ў Балтыцы |
Армяне Беларусі (па-армянску: Հայերը Բելառուսում) — дыяспара армянаў у Рэспубліцы Беларусі. Колькасьць — 8512 чалавек (2009). Пражываюць кампактна ў Менску, Магілёве, Бабруйску і Горадні.
У XX стагодзьдзі армяне спарадычна перасяляліся ў Беларусь пераважна дзеля гандлю. Значная хваля армянаў-эмігрантаў зьявілася пасьля падзеяў 1988 року ў Нагорным Карабаху, Сьпітацкага землятрусу. Паводле вынікаў перапісу 1989 року іхняя колькасьць склала 4933 чалавекі (0,04% насельніцтва рэспублікі).
У 1990 року ў Менску прадстаўнікі армянскай інтэлігенцыі заснавалі культурна-асьветніцкае таварыства «Аястан». У 1991 годзе ў памяць аб ахвярах сьпітацкага землятрусу з Армэніі быў прывезены і ўсталяваны на могілках па вул. Казлова помнік «Хачкар» (Камень-Крыж). З 1995 року дзейнічае нядзельная армянская школа, у якой праводзяцца рэпэтыцыі фальклёрнага ансамблю «Эрэбуні».
Паводле зьвестак наступнага перапісу ў 1999 року ў Беларусі жыў 10 191 армянін (0,1% насельніцтва краіны).
За савецкім часам у Беларусі дзейнічалі дзяржаўныя дзеячы, а ў нямецка-савецкую вайну ваявалі прадстаўнікі армянскага народу: