Арнэльля Муці | |
Ornella Muti | |
Арнэльля Муці на Канскім фэстывалі | |
Імя пры нараджэньні | Франчэска Рамана Рывэльлі |
---|---|
Дата нараджэньня | 9 сакавіка 1955[1][2][3] (69 гадоў) |
Месца нараджэньня | |
Грамадзянства | Італія |
Занятак | акторка, кінаакторка, мадэлька |
Гады дзейнасьці | 1970 — цяпер |
Псэўданімы | Ornella Muti |
Дзеці | Найке Рывэльлі[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0001560 |
Арнэ́льля Му́ці (па-італьянску: Ornella Muti; нар. 9 сакавіка 1955, Рым, Італія) — італьянская акторка.
Франчэска Рамана Рывэльлі нарадзілася ў сям’і нэапалітанца і Ільзы Рэнаты Краўзэ, балтыйскай немкі з Эстоніі. Бацькі ейнае маці пераехалі ў Эстонію зь Ленінграду[5]. Франчэска месла таксама старэйшую сястру Кляўдыю (нар. 1951).
У 1970 року ў Франчэскі адбыўся кінадэбют у фільме «Самая прыгожая жонка». Акрамя італьянскіх, Арнэльля Муці зьнялася ў некалькіх ангельскамоўных фільмах — першым зь іх стала роля прынцэсы Аўры ў фільме «Флэш Гордан» (1980).
У 2008 року Муці прадставіла ўласную калекцыю біжутэрыі[6]. Ейныя крамы адчыніліся ў Парыжы, Міляне, Рыме, Рызе, Маскве і Алматы.
Арнэльля Муці была замужам двойчы, першым разам за акторам Алесіё Арана (1975—1981). У 1988 выйшла за Фэдэрыка Факінэцьці, шлюб скончыўся ў 1996 року. Мае трох дзяцей: мадэль, акторку, сьпявачку Найке Рывэльлі (нар. 1974); ад другога шлюбу сына Андрэа і дачку Караліну.