Архангельск | |||||
рас. Архангельск | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1584 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Архангельская вобласьць | ||||
Мэр: | Дзьмітры Мораў[d][1] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 3 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 8182 | ||||
Паштовы індэкс: | 163000–163072 | ||||
Нумарны знак: | 29 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 64°32′35″ пн. ш. 40°32′15″ у. д. / 64.54306° пн. ш. 40.5375° у. д.Каардынаты: 64°32′35″ пн. ш. 40°32′15″ у. д. / 64.54306° пн. ш. 40.5375° у. д. | ||||
Архангельск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.arhcity.ru |
Архангельск (па-расейску: Архангельск) — горад у Расеі на рацэ Паўночная Дзьвіна ў 40-45 км ад ейнага ўпадзеньня ў Белае мора, адміністрацыйны цэнтар Архангельскай вобласьці, культурна-гістарычная сталіца Памор’я. Насельніцтва складае 351 тысячы чалавек, паводле дадзеных на 2005 год. Клімат субарктычны, марскі, з працяглай зімой і кароткім летам. Сярэдняя тэмпэратура студзеня — −13°, ліпеня — +17°. 529 мм ападкаў у год.
Горад пачаў забудоўвацца з 1584 году. Больш за стагодзьдзе быў адзіным марскім портам Расеі. З заснаваньнем Санкт-Пецярбургу значэньне Архангельска зьнізілася. Канчаткова страціў значэньне як гандлёвы порт з 1916 году, з пабудовай на беразе Кольскага заліва незамярзаючага порта Мурманску. З пачатку 1990-х ідзе дэкалянізацыя расейскай Поўначы, колькасьць насельніцтва Архангельска стала скарачаецца.
У горадзе маюцца прадпрыемствы дрэваперапрацоўчай, лесахімічнай, цэлюлёзна-папяровай і рыбнай прамысловасьці.