Архіпэляг Чагас

Каардынаты: 4°55′ пд. ш. 72°20′ у. д. / 4.917° пд. ш. 72.333° у. д. / -4.917; 72.333

Мапа архіпэлягу Чагас. Атолы з надводнай часткай вылучаныя зялёным

Чагасархіпэляг зь сямі атолаў з больш чым 60 трапічнымі выспамі ў Індыйскім акіяне, зьмешчаны прыкладна ў 500 кілямэтрах да поўдня ад Мальдываў, на сярэдзіне шляху з Афрыкі ў Інданэзію.

Архіпэляг Чагас — частка Брытанскай тэрыторыі ў Індыйскім акіяне.

Сталых жыхароў няма, выспу засяляюць брытанскія і амэрыканскія вайскоўцы (каля 3 тыс. жыхароў).

Усяго тэрыторыя архіпэлягу складае 63,2 км², зь якіх выспа Дыега Гарсія займае 27,2 км². Плошча жа марской тэрыторыі зь лягунамі архіпэлягу перавышае 15 тыс. км², зь іх 13 тыс. км² — у межах банкі Вялікі Чагас. Гэта — адзін з самых вялікіх атолавых архіпэлягаў у сьвеце.

Архіпэляг складаецца зь сямі частак:

  1. Дыега Гарсія (акрамя галоўнай выспы яшчэ 3 астраўкі)
  2. Эгмант (7 астраўкоў)
  3. Пэрас-Баньёс (27 астраўкоў)
  4. Саламон (11 астраўкоў)
  5. Банка Вялікі Чагас (7 астраўкоў)
  6. Рыф Блэнхайм (3 астраўкі)
  7. Банка Сьпікерс (1 астравок)

Калі самая самая вялікая выспа архіпэлягу Дыега Гарсія мае плошчу 27,2 км², то другая па велічыні выспа архіпэлягу (Ігл у Вялікім Чагасе) менш у 11 разоў (2,45 км²). Астатнія астраўкі па плошчы не перавышаюць 1,5 км².

Клімат выспаў трапічны марскі, гарачы і вільготны. Архіпэляг добра прадуваецца вятрамі. Сярэднегадовая колькасьць ападкаў — каля 2600 мм (ад 105 мм у жніўні да 350 мм у студзені). Сярэднемесячная тэмпэратура вагаецца ад 26,2 °C да 28,3 °C.

Першае зарэгістраванае адкрыцьцё адбылося ў пачатку XVI стагодзьдзя, калі вядомы мараплавец Васка да Гама апісаў некалькі астраўкоў архіпэлягу. У XVIII стагодзьдзі Францыя абвясьціла выспы часткай калёніі Маўрыкій. 27 красавіка 1786 году Брытанія абвясьціла архіпэляг сваім валоданьнем як частка Сэйшэльскіх выспаў.

Да 1960-х гадоў выспу засялялі Ілоі (або народнасьць Чагас), але брытанскімі ўладамі яны былі выселеныя з астравоў з выплатай мінімальнага кампэнсаваньня. Выспа Дыега Гарсія стала па ісьце брытанска-амэрыканскай ваеннай базай.

Калі ў 1960-1970-х Маўрыкій і Сэйшэлы атрымалі незалежнасьць, Вялікабрытанія пакінула архіпэляг Чагас як частку свой тэрыторыі ў Індыйскім акіяне. Аднак, Маўрыкій працягвае прад’яўляць прэтэнзіі на Чагас.

Іншая праблема — выселеныя з выспаў людзі і іх нашчадкі. Нягледзячы на тое, што суд некалькі разоў адхіліў іх прэтэнзіі на вяртаньне, справа далёка ад завяршэньня. Аднак, брытанскія ўлады робяць некаторыя паслабленьні. Калі карэнным жыхарам выспы пасьля высяленьня ўезд быў забаронены, то ў пачатку XIX стагодзьдзя каля сотні ілоеў наведала архіпэляг.

У 2016 годзе амэрыканская арэнда выспы Дыега Гарсія сканчаецца. Будзе яна падоўжаная або не, на цяперашні момант невядома.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]