Арцём Белы | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 28 красавіка 1997[1] (28 гадоў) | |
Рост | 186 см | |
Вага | 73 кг[2] | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Астравец | |
Нумар | 1 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2016—2018 | Іслач | 1 (0) |
2019 | Арсэнал Койданаў | 26 (0) |
2020 | Кайсар | 0 (0) |
2020 | → Байканур[d] | 4 (0) |
2021 | Нафтан | 0 (0) |
2022—2023 | Ліда | 51 (0) |
2024— | Астравец | 22 (0) |
Зборныя | ||
2016 | Беларусь (да 21) | 1 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Арцём Белы (нар. 28 красавіка 1997 году) — беларускі футбаліст, брамнік «Астраўцу».
Выхаванец салігорскага «Шахцёра». У 2013 годзе перабраўся ў менскае «Дынама», дзе выступаў за клюбны дубль.
З пачатку 2016 году трэнаваўся зь «Іслаччу», і ў красавіку падпісаў кантракт з клюбам[3]. У складзе «Іслачы» пачаў выступаць за дубль. 26 ліпеня 2016 году дэбютаваў у асноўнай камандзе «ваўкоў», выйшаўшы на замену ў канцы матча Кубка Беларусі супраць каленкавіцкай «Вэртыкалі» (6:1), а 10 верасьня таго ж году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на поле на 8-й хвіліне па выдаленьні Канстанціна Рудзянка ў матчы супраць «Менску» (0:4). У сэзонах 2017 і 2018 гадоў гуляў за дубль «Іслачы», за асноўную каманду не выходзіў на поле. У сьнежні 2018 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Іслач»[4].
У пачатку 2019 году далучыўся да койданаўскага «Арсэналу», дзе стаў асноўным брамнікам і дапамог камандзе перамагчы ў Другой лізе. У лютым 2020 году пакінуў «Арсэнал»[5]. У красавіку 2020 году трапіў у заяўку на сэзон казаскага клюбу «Байканур»[6]. У пачатку 2021 году вярнуўся ў Беларусь, далучыўшыся да наваполацкага «Нафтану», аднак быў рэзэрвовым брамнікам і не зьяўляўся на полі ў Першай лізе. У пачатку 2022 году пачаў трэнавацца зь «Лідай» і ў сакавіку афіцыйна стаў гульцом клюбу[7]. Замацаваўся ў якасьці першага брамніка каманды. У лютым 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам[8], а ў студзені 2024 году перайшоў у «Астравец»[9]. Стаў асноўным брамнікам каманды, але ў канцы сэзон саступіў месца ў браме Вадзіму Юхновічу.
У 2013 годзе гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. 11 лістапада 2016 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць зборнай Украіны.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Іслач | 2016 | Найвышэйшая ліга | 1 | –4 |