Арцём Бруй | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 чэрвеня 2003[1] (21 год) | |
Рост | 187 см | |
Вага | 84 кг[1] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Макслайн | |
Нумар | 19 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2021—2022 | Менск | 2 (0) |
2022 | → Ворша | 6 (0) |
2022 | Макслайн | 14 (1) |
2023 | Менск | 0 (0) |
2023 | → Нафтан | 20 (0) |
2024— | Макслайн | 32 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Арцём Аляксандравіч Бруй (нар. 9 чэрвеня 2003) — беларускі футбаліст, абаронца віцебскага «Макслайну».
Выхаванец сталічнага клюбу «Менск». Выступаў за юнацкія каманды клюбу, з 2019 году пачаў гуляць за дубль. Улетку 2021 году пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 15 жніўня 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы з барысаўскім БАТЭ (0:1). Увосень 2021 году за наўмысны штуршок гульца суперніка, празь які той атрымаў цяжкую траўму, быў дыскваліфікаваны на 21 матч з улікам першынства дублёраў[3].
У пачатку 2022 году на правах арэнды далучыўся да «Воршы»[4], а ў чэрвені перайшоў у рагачоўскі «Макслайн», дзе замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог клюбу атрымаць права на ўдзел у Найвышэйшай лізе, куды ён, аднак, ня быў дапушчаны. Пачынаючы з студзеня 2023 году трэнаваўся з наваполацкім «Нафтанам» і ў лютым афіцыйна стаў гульцом клюбу[5]. У лютым 2024 году вярнуўся да шыхтаў «Макслайну»[6].
У кастрычніку 2019 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы.