Арцём Васільеў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 23 студзеня 1997[1] (27 гадоў) | |
Рост | 175 см | |
Вага | 68 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2014—2020 | Менск | 73 (11) |
2020 | Гарадзея | 0 (0) |
2021 | Энэргетык-БДУ | 15 (2) |
2021 | Арсэнал Койданаў | 15 (0) |
2022 | Макслайн | 12 (1) |
Зборныя | ||
2016—2017 | Беларусь (да 21) | 9 (0) |
Арцём Васільеў (нар. 23 студзеня 1997 году) — беларускі футбаліст, нападнік.
Выхаванец школы футбольнага клюбу «Менск», у 2013 годзе пачаў выступаць за клюбны дубль.
У чэрвені 2014 году галоўным трэнэрам «Менску» стаў Андрэй Пышнік, які да таго ачольваў дубль. Новы трэнэр адразу запрасіў Васільева разам зь іншымі маладымі гульцамі ў асноўную каманду. 6 чэрвеня 2014 году футбаліст дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 73-й хвіліне ў матчы супраць «Белшыны» (3:0). 13 верасьня 2014 году забіў свой першы гол за «Менск», тым самым дапамог сталічнаму клюбу на апошніх сэкундах матчу вырваць нічыю зь «Белшынай» (1:1)[2]. У сьнежні 2014 году накіраваўся на прагляд у бэльгійскі «Бруге»[3]. Паводле вынікаў прагляду зацікавіў трэнэраў бэльгійскага клюбу, але ў лютым 2015 году вярнуўся ў склад «Менску»[4]. У сэзоне 2015 году выступаў толькі за дубль, у складзе якога забіў 15 галоў і стаў пераможцам турніру дублёраў.
У лютым 2016 году на два гады падоўжыў кантракт зь «Менскам»[5]. У сэзоне 2016 году зноў пачаў зьяўляцца ў асноўнай камандзе, выходзячы на замену. Агулам у чэмпіянаце правёў 9 матчаў і забіў 2 галы, у Кубку Беларусі — 4 матчы і 2 галы. У сэзоне 2017 году ўжо часьцей прыцягваўся да асноўнай каманды (у чэмпіянаце 12 матчаў і 1 гол, у Кубку 3 матчы), пры гэтым працягваў гуляць за дубль. У красавіку і траўні 2017 году не гуляў праз траўму. У сэзоне 2018 году трывала зьяўляўся ў асноўнай камандзе, перадусім выходзячы на замену. У сьнежні 2018 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Менск»[6].
У пачатку 2019 году праходзіў прагляд у «Віцебску», але беспасьпяхова. У сакавіку 2019 году вярнуўся ў «Менск»[7]. У сэзоне 2019 году часьцей залічваўся ў стартавы склад, аднак зь ліпеня не гуляў праз пашкоджаньне. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт ў сталічным клюбам[8]. У сэзоне 2020 году зноў звычайна выходзіў на замену. У верасьні скасаваў кантракт зь «Менскам» і стаў гульцом «Гарадзеі»[9], аднак згуляў за каманду толькі ў адным кубкавым матчы і адным матчы за дубль.
У студзені 2021 году знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі», але не падышоў камандзе і неўзабаве далучыўся да сталічнага «Энэргетыка-БДУ», зь якім у лютым падпісаў кантракт[10]. Гуляў пераважна ў пачатковым складзе каманды. У ліпені 2021 году пакінуў дружыну[11] і неўзабаве далучыўся да койданаўскага «Арсэналу»[12]. Спачатку гуляў у першай адзінаццатцы, але пазьней ужо перадусім выходзіў на замену. Разам з «Арсэналам» атрымаў перамогу ў Першай лізе. У студзені 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў койданаўскі клюб[13]. У лютым 2022 году стаў гульцом рагачоўскага «Макслайну»[14]. Спачатку гуляў у стартавым складзе, з жніўня страціў месца на полі праз траўмы. У кастрычніку 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў клюб[15].
Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі. 17 студзеня 2016 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць зборнай Кыргыстану на Кубку Садружнасьці ў Санкт-Пецярбургу, выйшаўшы на замену ў другім тайме.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Менск | 2016 | Найвышэйшая ліга | 9 | 2 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 12 | 1 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 19 | 1 |