Арцём Пятрэнка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 сакавіка 2000[1] (24 гады) | |
Рост | 174 см | |
Вага | 65 кг[2] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Арсэнал Койданаў | |
Нумар | 34 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2017—2019 | Славія Мазыр | 41 (11) |
2020—2022 | Рух Берасьце | 14 (2) |
2021—2022 | → Славія Мазыр | 11 (0) |
2022—2023 | Славія Мазыр | 19 (1) |
2024— | Арсэнал Койданаў | 15 (1) |
Зборныя | ||
2017—2018 | Беларусь (да 19)[d] | 5 (0) |
2019—2020 | Беларусь (да 21) | 6 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Арцём Пятрэнка (нарадзіўся 1 сакавіка 2000 году) — беларускі футбаліст, нападнік койданаўскага «Арсэналу».
Выхаванец мазырскага футболу. У жніўні 2014 году перабраўся ў Акадэмію АБФФ, якая функцыянавала на базе менскай Рэспубліканскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскай рэзэрвы (РДВАР). У ліпені 2017 году па заканчэньні навучаньня вярнуўся ў Мазыр і стаў гульцом «Славіі», дзе пачаў выступаць за клюбны дубль, аднак хутка далучыўся і да асноўнага складу. 27 жніўня 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць берасьцейскага «Дынама» (1:2).
У сэзоне 2018 году застаўся ў мазырскім клюбе па ягонай страце месца ў Найвышэйшай лігі і выбыцьці ў Першую лігу. Пачаў атрымліваць больш часу на полі і дапамог «Славіі» вярнуцца ў элітны дывізіён. 1 верасьня 2018 году ў матчы супраць «Смаргоні» адзначыўся хет-трыкам. Сэзон 2019 году пачынаў у дублі мазырчукоў, але з траўня замацаваўся ў асноўнай камандзе. У кастрычніку 2019 году не гуляў праз траўмы, але неўзабаве вярнуўся ў склад.
Да сэзону 2020 году пачынаў рыхтавацца з мазырчукамі, аднак у лютым далучыўся да берасьцейскага «Рух»[3]. Сэзон 2020 году пачынаў у пачатковым складзе, аднак у красавіку атрымаў пашкоджаньне. Канчаткова вярнуўся на поле ў кастрычніку. У сэзоне 2021 году часьцей заставаўся на лаўцы запасных, зрэдку выходзячы на замену.
У ліпені 2021 году году вярнуўся ў «Славію» на правах арэнды[4]. У мазырскім клюбе таксама толькі выходзіў на замену, з кастрычніка заставаўся на лаўцы запасных. У сьнежні 2021 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Славію»[5]. У пачатку 2022 году рыхтаваўся да новага сэзону з «Рухам», аднак у сакавіку, пасьля таго як беарсьцейскі клюб зьняўся з Найвышэйшай лігі, зноў быў арандаваны «Славіяй»[6]. Пакінуў мазырскі клюб пасьля зьмяненьня тэрміну арэнды ў траўні 2022 году[7], адправіўшыся служыць у войску. У ліпені 2022 году вярнуўся ў склад «Славіі».
У люты 2024 году па пагадненьні бакоў пакінуў мазырскі клюб[8] і неўзабаве стаў гульцом койданаўскага «Арсэналу»[9].
У кастрычніку 2016 году і сакавіку 2017 году ў складзе зборнай Беларусі (да 17 гадоў) браў удзел адпаведна ў кваліфікацыйным і элітным раўндах чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2017 году і кастрычніку 2018 году ў складзе зборнай Беларусі (да 19 гадоў) спаборнічаў у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Эўропы. 26 сакавіка 2019 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году) ў таварыскім матчы супраць зборнай Летувы.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Славія Мазыр | 2017 | Найвышэйшая ліга | 7 | 0 |
2018 | Першая ліга | 20 | 7 |