Арцём Шут

Арцём Шут
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 чэрвеня 1995(1995-06-18)[1] (29 гадоў)
Рост 190 см
Вага 80 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2018 Славія Мазыр 9 (0)

Арцём Шут (нарадзіўся 18 чэрвеня 1995 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.

Пачынаў кар’еру ў мазырскай «Славіі». У 2013 годзе выступаў за клюбны дубль. Паводле вынікаў сэзону мазырскі клюб выбыў у Першую лігу і перастаў выстаўляць каманду ў турнір дублёраў. У выніку, Арцём быў пераведзены ў асноўную каманду «Славіі», дзе і дэбютаваў 19 красавіка 2014 году ў матчы першага тура супраць «Смалявічаў-СТІ», выйшаўшы на замену на 82-й хвіліне. Замацавацца ў асноўным складзе ня здолеў і да канца сэзону яшчэ толькі двойчы зьяўляўся на полі.

Паводле вынікаў сэзону 2014 году «Славія» вярнулася ў Найвышэйшую лігу, і Арцём зноў апынуўся ў дублі. 27 красавіка 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, калі ў сувязі з траўмамі асноўных гульцоў выйшаў у пачатковым складзе на пазыцыі цэнтральнага абаронцы ў матчы супраць «Тарпэда-БелАЗ» (перамога «Славіі» 1:0). Усяго ў сэзоне 2015 году шэсьць разоў зьявіўся на полі ў Найвышэйшай лізе. У сэзоне 2016 году, аднак, гуляў толькі за дубль і не зьяўляўся ў асноўным складзе.

У сакавіку 2017 году падоўжыў кантракт з «Славіяй»[2]. У сэзоне 2017 году працягваў гуляць за дубль, у асноўную каманду не прыцягваўся. У сэзоне 2018 быў заяўлены ў складзе «Славіі» на Першую лігу, аднак на полі не зьяўляўся і пасьля пакінуў каманду.

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Славія Мазыр 2015 Найвышэйшая ліга 6 0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]