Арызона Каётыз

Арызона Каётыз
Дывізіён Цэнтральны
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна ЗША
Горад Тэмпэ, Арызона
Заснаваны 1972
Стадыён Gila River Arena
Колеры Цагляны, пясочны, пурпурны, сіена, зялёны і чорны
                             
Гісторыя Вініпэг Джэтс
1972—1996
Фінікс Каётыз
1996—2014
Арызона Каётыз
2014 — цяпер
Афіцыйны сайт coyotes.nhl.com (анг.)

«Арызона Каётыз» (па-ангельску: Arizona Coyotes) — колішні прафэсійны хакейны клюб, які гуляў у Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціўся ў горадзе Глендэйл, штат Арызона, ЗША. «Каётыз» гулялі свае хатнія матчы на Mullett Arena, якая была пабудаваня ў 2022 годзе. Клюб «Арызона Каётыз» быў заснаваны ў 1972 годзе, як арыгінальны клюб «Вініпэг Джэтс» Сусьветнай хакейнай асацыяцыі, які ў 1979 годзе далучыўся да НХЛ, калі СХА была расфармаваная. Каманда пераехала ў Фінікс, дзе й базавалася з 1 ліпеня 1996 году па сваё расфармаваньне ў 2024 годзе. 5 жніўня 2013 году кантроль над клюбам набыла фінансавая група IceArizona Acquisition Co., якая абвесьціла, што пачынаючы з сэзону 2014—2015 гадоў, каманда зьменіць назву на «Арызона Каётыз»[1].

Дын Кенэдзі у колерах «Вініпэг Джэтс», зь якога паходзіць «Арызона Каётыз».

Клюб быў закладзены як «Вініпэг Джэтс» і быў адным з заснавальнікаў Сусьветнай хакейнай асацыяцыі (СХА). «Джэтс» былі самай пасьпяховай камандай у СХА, здабыўшы тры перамогі ў лізе за дзевяць гадоў існаваньня лігі. У 1979 годзе клюб быў адным з чатырох, якія перайшлі зь ліквідаванай СХА ў НХЛ. Аднак клюб аніколі ня здолеў атрымаць такі ж посьпех у новай лізе. Паводле ўмоваў зьліцьця старыя каманды НХЛ атрымалі мажлівасьць вярнуць большасьць хакеістаў, якія перайшлі былі ў СХА з НХЛ. У сувязі з гэтым «Джэтс» страціў большасьць сваіх найлепшых гульцоў. У выніку клюб цягам двух першых сэзонаў скончыў на апошнім месцы. Сэзон 1980—1981 гадоў быў асабліва благім. Тым ня менш, у наступныя гады каманда прабівалася ў плэй-оф Кубка Стэнлі.

«Джэтс» сутыкнуліся зь фінансавымі цяжкасьцямі, калі ў 1990-я гады пачалі хутка павялічвацца заробкі хакеістаў. Асабліва гэта ўразіла канадзкія клюбу. Вініпэг быў даволі малым рынкам для клюбу НХЛ, такім жа як і горад Квэбэк. У 1995 годзе «Квэбэк Нардык» пераехаў у Дэнвэр, зьмяніўшы назоў на «Каларада Эвэланш». Акрамя таго, хатняя Вініпэг-Арэна была адной з самых маленькіх у лізе, ды яны яшчэ ня ведала мадэрнізацыі ажно 40 гадоў. Не зважаючы на жаданьне заўзятараў захаваць каманду, кіраўнікі клюбу пастанавілі прадаць клюб. У сьнежні 1995 году Джэры Каланджэлё, які быў тагачасным уладальнікам баскетбольнага клюбу «Фінікс Санз», а таксама прадпрымальнікі Стывэн Глакстэрн і Рычард Бэрк з купай мясцовых інвэстараў набылі каманду і заплянавалі пераезд клюбу ў Фінікс на сэзон 1996—1997 гадоў. Новая каманда атрымала назву «Фінікс Каётыз»[2].

Улетку адбыўся 1996 году клюб пераехаў у Фінікс. Зорка «Джэтс» Аляксей Жамноў зышоў з клюбу, але да шэрагаў «Фінікс Каётыз» далучыўся Джэрэмі Ронік з «Чыкага Блэкгокс». Навак склаў дынамічнае наступальнае злучэньне з Кітам Ткачакам і Рыкам Токетам. Менавіта гэтая тройка стала галоўным лякаматывам каманды. Таксама добра дапасаваліся да складу маладыя гульцы Шэйн Доан, Алег Твардоўскі і Мікалай Хабібулін. Яшчэ адным ключавым хакеістам стаў нападнік вэтэран Майк Гартнэр, які далучыўся да каманды пасьля зыходу з «Таронта Мэйпл Ліфс». Не зважаючы на вялікі досьвед, Гартнэр атрымаў пашкоджаньне ў другой палове сэзона 1997—1998 гадоў, пасьля чаго «Каётыз» не працягнулі кантракт хакеісту.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]