Арэхавыя | |
Juglans regia — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Букакветныя (Fagales) |
Сямейства | Арэхавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Juglandaceae DC. ex Perleb | |
Арэхавыя (Juglandaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 9 родоў і каля 50 відаў[1].
Прадстаўнікі гэтага сямейства — дрэвы, альбо рэдка хмызьнякі, вечназялёныя, паўвечназялёныя або лісьцеападныя, аднадомныя альбо рэдка двухдомныя. Лісьце чарговае (альбо супротыўнае); складанае, рэдка простае; дробна зубчастае, рэдка суцэльнае; прылісткі адсутнічаюць. Кветкі ў суквецьцях, пялёсткі адсутнічаюць, чашалісьцікаў 0–4. Плод — арэх. Насеньне адно на плод[2][3][4].
Распаўсюджаныя ў паўночных ўмераных і субтрапічных рэгіёнах, таксама ў Малезіі(en) і Андах[2][3][4]. У Беларусі ёсьць у вырошчваньні або інтрадукцыі: Carya ovata, Carya tomentosa, Juglans nigra, Pterocarya fraxinifolia[5].
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |