Асама (па-японску: 浅間山) — стратавулькан у Японіі на востраве Хансю, на мяжы прэфэктураў Гунма і Нагана. Асама зьяўляецца найвышэйшым актыўным вульканам краіны, апошняе вывяржэньне якога адбылося 2 лютага 2009 году. Асама ўздымаецца на 2568 мэтраў над узроўнем мора, шырыня кратэра вулькана складае 1,2 кілямэтру. На заходнім схіле вулькана разьмешчаная назіральная станцыя Такійскага ўнівэрсытэту.
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |