Асемяненьне — забесьпячэньне сустрэчы плоцевых вузаў (яек і жыўчыкаў[1]) жывёлаў дзеля апладненьня, што дасягаецца пры ўмове адначаснага высьпяваньня гамэтаў абедзьвюх плоцяў.
- Вонкавае. У большасьці жывёлаў, што жывуць або размнажаюцца ў вадзе (колцавыя чарвякі, двухстворкавыя мяккуны, іголкаваскурыя, кішачнаполасьцевыя(en), бясчэрапныя(en), кругларотыя, большасьць рыб, бясхвостыя земнаводныя).
- Унутранае. У некаторых водных(en) і пераважнай большасьці наземных жывёлаў(en) (плоскія(be) і круглыя чарвякі, многія чэлясаногія і мяккуны, большасьць хрыбетных — акулы, хімэры і некаторыя касьцістыя рыбы, вышэйшыя хрыбетныя).
- Прамежкавае (вонкава-ўнутранае). Пры ім самец выдаляе кнуру (у выглядзе кропляў семявой вадкасьці або спэрматафораў(be)) у зьнешняе асяродзьдзе, на субстрат(en), дзе яе захоплівае саміца. Сустракаецца ў многіх ніжэйшых чэлясаногіх, што жывуць у вадзе, і хвастатых земнаводных.
- Штучнае(en). Выкарыстоўваецца пры разьвядзеньні рыбы і жывёлаў[2].