Аскар | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 верасьня 1991[1] (33 гады) | |
Рост | 179 см | |
Вага | 67 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Сан-Паўлу | |
Нумар | 8 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2010 2010—2012 2012—2017 2017—2024 2025— |
Сан-Паўлу Інтэрнасьёнал Чэлсі Шанхай СІПГ Сан-Паўлу |
11 (0) 36 (11) 131 (21) 179 (58) 0 (0) |
Зборныя | ||
2011—2015 | Бразылія | 48 (12) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Аска́р дус Са́нтус Эмбуа́ба Жу́ніёр (па-партугальску: Oscar dos Santos Emboaba Júnior; нарадзіўся 9 верасьня 1991 году, Амэрыкана, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, атакуючы паўабаронца клюбу «Сан-Паўлу» і нацыянальнай зборнай Бразыліі.
Аскар пачаў сваю кар’еру ў моладзевым складзе клюбу «Уніян Барбарэнсэ». Затым у 2004 годзе перайшоў у «Сан-Паўлу». З 2008 году паўабаронца стаў выступаць за асноўны склад каманды й у тым жа годзе выйграў з клюбам чэмпіянат краіны.
17 чэрвеня 2010 году Аскар перайшоў у клюб «Інтэрнасьёнал». З 2011 году Аскар стаў гульцом стартавага складу клюбу, склаўшы дуэт у цэнтры поля з Андрэсам Д’Алясандра. Разам яны дапамаглі сваёй камандзе атрымаць перамогу ў чэмпіянаце штату Рыю-Грандзі-ду-Сул.
25 ліпеня 2012 году Аскар падпісаў пяцігадовы кантракт з «Чэлсі»[2]. Сума трансфэру склала 25 млн фунтаў[3].
14 верасьня 2011 году Аскар дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Бразыліі ў першай гульні за Супэрклясыка Амэрыкі 2011 году супраць зборнай Аргентыны. Матч скончыўся зь лікам 0:0, а Аскар выйшаў на замену Рэната Абрэў на 63 хвіліне матча.
«Сан-Паўлу»:
«Інтэрнасьёнал»:
«Чэлсі»:
«Шанхай»:
Бразылія: