Аскольд | |
князь | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | IX стагодзьдзе |
Памёр | 882, |
Пахаваны |
Аскольд (? — 882) — вараг з дружыны Рурыка, кіеўскі князь у 864—882 гадох (кіраваў разам зь Дзірам).
Паводле Аповесьці мінулых часоў, Аскольдам зь Дзірам былі дружыньнікамі (баярамі) наўгародзкага князя Рурыка. Яны захапілі ўладу над палянамі, якія ў гэты час ня мелі свайго князя і плацілі даніну хазарам. У 866 годзе з дазволу Рурыка выправіліся на Царград, але пацярпелі паразу, па якой вярнуліся ў Кіеў.
У 882 годзе ў Кіеў прыбылі нашчадкі Рурыка Алег і Ігар, якія абясьцілі Аскольда і Дзіра ўзурпатарамі і забілі іх.
Курган Аскольдава магіла месьціцца ў кіеўскім Вугорскім урочышчы[1].