Астравец лац. Astraviec | |||||
![]() У цэнтры места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1468 | ||||
Горад з: | 4 красавіка 2012 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Астравецкі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 161 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 10 878 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1591 | ||||
Паштовы індэкс: | 231210 | ||||
СААТА: | 4246501000 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°36′49″ пн. ш. 25°57′19″ у. д. / 54.61361° пн. ш. 25.95528° у. д.Каардынаты: 54°36′49″ пн. ш. 25°57′19″ у. д. / 54.61361° пн. ш. 25.95528° у. д. | ||||
Астравец на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Астравец | |||||
![]() | |||||
http://www.ostrovets.gov.by |
Астраве́ц — места ў Беларусі, на рацэ Лошы. Адміністрацыйны цэнтар Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 10 878 чалавек[1]. Знаходзіцца за 250 км на паўночны ўсход ад Горадні, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай (лінія Маладэчна — Вільня). Аўтамабільныя дарогі зьвязваюць места з Ашмянамі.
Астравец — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятых Казьмы і Дзям’яна ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя. З 2012 году на Астравецкай пляцоўцы за 18 км ад места будуецца першая ў Беларусі атамная электрастанцыя.
Тапонім Астравец мае славянскае паходжаньне і ўтварыўся ад шматзначнага паняцьця «востраў» (на правым беразе ракі Лошы, што цячэ праз усё мястэчка, некалі існавала ўмацаваная выспа). Агулам з асновай «востраў» або вытворнымі ад яе ў Беларусі ёсьць каля 80 назваў[2].
Першы пісьмовы ўпамін пра Астравец датуецца 1468 годам, калі ўладар Геранёнаў Юры Гаштольд запісаў існаму Астравецкаму касьцёлу Найсьвяцейшай Панны Марыі і Ўсіх Сьвятых фундуш у дзьве меры мёду штогод[3]. У 1542 годзе па сьмерці Станіслава Гаштольда мястэчка перайшло да вялікага князя Жыгімонта Старога, які перадаў яго сыну Жыгімонту Аўгусту. У 1546 годзе Жыгімонт Аўгуст надаў Астравец Гераніму Карыцкаму. З 1600 году мястэчка знаходзілася ў валоданьні Яна Корсака[4], які ў 1616 годзе зрабіў фундушавы запіс на будаваньне дамініканскага кляштару і касьцёла Сьвятых Казьмы і Дзям’яна.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія захопнікі спустошылі Астравецкі кляштар дамініканаў[4]. У XVIII стагодзьдзі пры кляштары існаваў шпіталь. На 1775 год у мястэчку на 13 валоках зямлі разьмяшчалася 21 гаспадарка[4]. У 1777 годзе ў Астраўцы адкрылася першая школа. У 1785 годзе пачалося будаваньне новага мураванага касьцёла і кляштару дамініканаў.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Астравец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім, пазьней Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У ХІХ стагодзьдзі мястэчка знаходзілася ў валоданьні Кастравіцкіх, Сыцянак, Жылінскіх. Выхадцам з роду Жылінскіх быў мэліяратар Палесься ХІХ стагодзьдзя Ёсіф Жылінскі, з роду Кастравіцкіх — францускі паэт Гіём Апалінэр, беларускі празаік Карусь Каганец. На 1886 год у Астраўцы было 22 двары, млын, цагельня, бровар, тартак, майстэрня. У 1888 годзе конная чыгунка злучыла мястэчка з станцыяй Слабодка (Гудагай).
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Астравец занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Астравец абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён ўвайшоў у склад Беларускай ССР[5]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Астравец увайшоў у БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1958 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.
У 1994 годзе ў Астраўцы паставілі помнік Ёсіфу Гашкевічу. У траўні 1997 і кастрычніку 2002 году ў мястэчку прайшлі 1-я і 2-я Міжнародныя Гашкевіцкія чытаньні. 14 чэрвеня 2007 году афіцыйна зацьвердзілі герб і сьцяг Астраўцу. 4 красавіка 2012 году паселішча атрымала статус места[6]. 26 лютага 2013 году ў склад Астраўцу ўвайшлі вёскі Бялькішкі, Кавалі і хутар Каменка[7].
У Астраўцы працуюць сярэдняя і музычная школы.
Дзеюць бібліятэка, дом культуры, кінатэатар.
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Ленінская вуліца | Гасьцінец вуліца |
Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Астраўцу |
---|
|
Спыніцца можна ў гатэлі «Вясёлка». Турыстычная сядзіба «Міні-Швайцарыя»[14].
|