Астравы́ Фюрно́ (па-ангельску: Furneaux Group) — група з 52 астравоў, якія ляжаць ва ўсходняй частцы праліва Баса паміж аўстралійскімі штатамі Вікторыя і Тасманія. Астравы названы ў гонар брытанскага мараплаўца Т. Фюрно, які дасьледаваў гэту мясцовасьць у 1773 годзе. Найбуйнейшыя астравы ў групе — Кейп-Барэн, Кларк і Фліндэрс. На тэрыторыі рэгіёну разьмешчаны пяць паселішчаў — Кілікрэнкі (па-ангельску: Killiecrankie), Эміта (па-ангельску: Emita), Лэдзі-Бэран (па-ангельску: Lady Barron), Кейп-Барэн-Айлэнд (па-ангельску: Cape Barren Island) і Ўайтмарк (па-ангельску: Whitemark), які зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам муніцыпалітэту вострава Фліндэрз.
Названы ў гонар брытанскага мараплаўца Тобіяса Фюрно.