Астрамэтрыя

Лябараторыя рэактыўнага руху NASA ў Каліфорніі — адна з найболей заўважных сусьветных арганізацыяў, якія займаюцца фундамэнтальнымі праблемамі астрамэтрыі.

Астрамэ́трыя — разьдзел астраноміі, які вывучае геамэтрычныя, кінэматычныя і дынамічныя ўласьцівасьці астранамічных аб’ектаў.

Асноўную задачу астрамэтрыі можна разгорнута сфармуляваць як высокадакладнае вызначэньне месцазнаходжаньня астранамічных аб’ектаў і вэктараў іх хуткасьцяў у дадзены момант часу. Поўнае апісаньне гэтых дзьвюх велічынь даюць шэсьць астрамэтрычных парамэтраў:

Валоданьне гэтымі парамэтрамі для астранамічнага аб’екта дазваляе з высокай дакладнасьцю атрымаць наступную інфармацыю пра яго:

  • абсалютная сьвяцільнасьць аб’екта,
  • маса і ўзрост аб’екта,
  • клясыфікацыя месцазнаходжаньня аб’екта: у Сонечнай сыстэме, у Галяктыцы, за яе межамі і г. д.,
  • клясыфікацыя сямейства нябесных целаў, да якога належыць аб’ект,
  • наяўнасьць/адсутнасьць у аб’екта нябачных спадарожнікаў,
  • і г. д.

Большасьць з гэтых зьвестак неабходныя, каб рабіць высновы пра фізычныя ўласьцівасьці і ўнутраную будову назіранага аб’екта, а таксама адказваць на болей фундамэнтальныя пытаньні — пра аб’ём, масу і ўзрост усяго Сусьвету. Такім чынам, астрамэтрыя зьяўляецца адным зь неабходных разьдзелаў астраноміі, які дае экспэрымэнтальную інфармацыю, неабходную для разьвіцьця іншых разьдзелаў (астрафізыкі, касмалёгіі, касмагоніі, нябеснай мэханікі і г. д.).

  1. ^ Радыяльная хуткасьць часам вызначаеца па спэктрах, таму не заўсёды яе адносяць да астрамэтрычных парамэтраў.