- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Астрог.
Астро́г (па-ўкраінску: Острог) — места абласнога падпарадкаваньня ў Ровенскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Гарыні пры ўпадзеньні ў яе рэчкі Віліі. Адміністрацыйны цэнтар Астроскага раёну. Насельніцтва на 2001 год — 14 801 чал.
Знаходзіцца за 55 км ад Роўна, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Астрог на лініі Здалбунаў — Шапятоўка. Празь места праходзіць аўтамабільная дарога Стараканстантынаў — Роўна — Сарны — Жыткавічы М21.
- 1100: першы пісьмовы ўспамін пра паселішча ў Іпацьеўскім летапісе; уваходзіў у склад Уладзімер-Валынскага і Галіцка-Валынскага княстваў.
- XIV ст.: уладаньне князёў Астроскіх, у складзе Вялікага Княства Літоўскага.
- 1340: у Густынскім летапісе згадваецца першы князь з дынастыі Астроскіх — Даніл.
- 1421: пры Астроскім замку збудавалі Богаяўленскую царкву.
- 29 ліпеня 1528: атрымаў Магдэбурскае права.[1]
- 1540: у Астрозе, паводле запрашэньня князя І. Астроскага, знаходзіліся дамініканы, дзейнічаў касьцёл.
- 1565/66: у Валынскім ваяводзтве.
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
- 1576—1582: у Астрозе дзейнічала друкарня, тут працаваў Іван Фёдараў; князь Васіль-Канстантын Астроскі заснаваў Грэка-славяна-лацінскую акадэмію (Астроскую школу).
- 1604: вялікі пажар зьнішчыў места.
- 1624: Г. А. Хадкевіч заснавала ў Астрозе езуіцкі калегіюм, дзе былі клясы граматыкі, рыторыкі, паэтыкі і філязофіі, бурса для зьбяднелай валынскай шляхты, музычная бурса, бібліятэка, аптэка.[1]
- 1636: праваслаўныя прыходы Астрога прынялі Унію.
- XVII ст.: у Астрозе дзейнічаў кляштар кармэлітаў абутых, а зь сярэдзіны XVIII стагодзьдзя — кляштар капуцынаў.
- 1648: казакі Б. Хмяльніцкага захапілі і спустошылі места.
- 1673: па сьмерці апошняга прадстаўніка роду Астроскіх перайшоў да Вішнявецкіх.
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Валынскай губэрні.
- 1921: згодна з Рыскай мірнай дамовай увайшоў у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі.
- 1939: у складзе Ўкраінскай ССР.
- 3 ліпеня 1941 — 13 студзеня 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
- XIX стагодзьдзе: 1835 год — 5500 чал.; 1861 год — 8926 чал.; 1882 год — 7717 чал.[2]; 1896 год — 11 758 (5545 мужчынаў і 6213 жанчын), зь іх паводле веры: праваслаўных 2578, рымска-каталікоў 1612, пратэстантаў 102, юдаістаў 7368, магамэтанаў 39, іншых спавяданьняў 59; паводле стану: шляхты 526, духоўнага званьня 49, ганаровых грамадзянаў і купцоў 318, мяшчанаў 9555, вайскоўцаў 342, сялянаў 879, іншых станаў 89.[3]
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 12 975 чал.; 1931 год — 13 265 чал.; 1974 год — 10,9 тыс. чал.[4]; 1991 год — 13,3 тыс. чал.[5]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 14 801 чал.
Прадпрыемствы харчовай (масларобнай, цукровай, разьліваньня мінэральных водаў і інш.), будматэрыялаў і інш. прамысловасьці.
- Богаяўленская замкавая царква (XVI стагодзьдзе)
- Былы касьцёл капуцынаў (XVIII ст., цяпер царква Сьв. Фёдара)
- Замак князёў Астроскіх (XV, XVI стагодзьдзі)
- Капліца Беззаганнага Зачацьця Найсьв. Панны Марыі
- Мескія ўмацаваньні (XVI ст.): Луцкая і Татарская брамы
- Могілкі: габрэйскія, татарскія
- Сынагога (XVII ст.)
- Фарны касьцёл (XIX ст.)
- Касьцёл і кляштар езуітаў (1624)
- Касьцёл і кляштар кармэлітаў (1779)
- Палац Яблонскіх (XVIII ст.)
-
Замак
-
Новая (Круглая) вежа
-
Татарская брама
-
Барэльеф