Асьветленасьць — фізычная велічыня, якая характарызуе асьвятленьне паверхні, стваранае сьветлавым струменем, які падае на паверхню. Адзінкай вымярэньня асьветленасьці ў сыстэме СІ служыць люкс (1 люкс = 1 люмэну на квадратны мэтар), у СГС — фот (адзін фот роўны 10 000 люксаў). У адрозьненьне ад асьветленасьці, выраз колькасьці сьвятла, адлюстраванага паверхняй, завецца яркасьцю.
Асьветленасьць проста прапарцыйная сіле сьвятла крыніцы сьвятла. Пры выдаленьні яго ад асьвятлянай паверхні яе асьветленасьць памяншаецца зваротна прапарцыйна квадрату адлегласьці.
Калі прамяні сьвятла падаюць нахільна да асьвятлянай паверхні, асьветленасьць памяншаецца прапарцыйна косынусу вугла падзеньня прамянёў.
Асьветленасьць знаходзяць па формуле:
дзе — сіла сьвятла ў кандэлах; — адлегласьць да крыніцы сьвятла; — вугал падзеньня прамянёў сьвятла адносна нармалі да паверхні.
Асьветленасьць у фататэхніцы вызначаюць з дапамогай экспанамэтраў і экспазымэтраў, у фотамэтрыі — з дапамогай люксмэтраў.
Апісаньне | Асьветленасьць, лк |
---|---|
Сонечнымі прамянямі апоўдні | 100 000 |
Пры кіназдымцы ў студыі | 10 000 |
На адкрытым месцы ў пахмурны дзень | 1000 |
У сьветлым пакоі зблізку акна | 100 |
На працоўным стале для тонкіх прац | 100—200 |
Неабходнае для чытаньня | 30—50 |
На экране кінатэатру | 85—120 |
Ад поўнага месяца | 0,2 |
Ад начнога неба ў бязьмесячную ноч | 0,0003 |