Атава Сэнатарз | |
![]() | |
Дывізіён | Атлянтычны |
---|---|
Канфэрэнцыя | Усходняя |
Краіна | Канада |
Горад | Атава, Антарыё |
Заснаваны | 1990 |
Стадыён | Canadian Tire Centre |
Колеры |
чырвоны, чорны, залаты і белы |
Гісторыя |
Атава Сэнатарз 1992 — цяпер |
Афіцыйны сайт | nhl.com/senators |
Атава Сэнатарз (па-ангельску: Ottawa Senators) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Атава, правінцыя Антарыё, Канада. Клюб быў закладзены бізнэсоўцам у сфэры нерухомасьці з Атавы Брусам Файрстоўнам 6 сьнежня 1990 году, пасьля двухгадовых перамочаў. Новая франшыза пачала гуляць у сэзоне 1992—1993 гадоў[1]. Клюб быў названы ў гонар былога хакейнага клюбу гораду, які быў засанваны ў 1883 годзе і гуляў у НХЛ з 1917 па 1934 гады, здабыўшы 11 разоў Кубак Стэнлі.
Яшчэ з канца XIX стагодзьдзя ў Атаве існавала хакейная каманда, якая пазьней далучылся да НХЛ. Пасьля таго, як ліга пашырылася ў ЗША ў канцы 1920-х, фінансавыя страты сэнатараў прымусілі франшызу пераехаць у Сэнт-Луіс у 1934 годзе, дзе каманда пачала называцца «Сэнт-Луіс Іглз». У горадзе засталася толькі аматарская каманда.
Толькі празь дзесяцігодзьдзі ўзнавілася цікавасьць да прыцягненьня хакею ў горад. Аматарам у гэтай справе выступіў бізнэсовец Брус Файрстоўн, да якога далучыліся Сыріл Лідэр і Рэндзі Сэкстан. Цікавасьць мелася і ў грамадзкасьці, бо адразу было зарэзэрваная 11 тысяч сэзонных абанэмэнтаў[2]. 12 сьнежня 1990 году НХЛ зацьвердзіла новую франшызу для Атавы, і новая каманда мусіла пачаць гуляць з сэзону 1992—1993 гадоў[1].
Першапачаткова каманда была зацікаўленая ў паслугах Браяна Сатэра ў якасьці першага галоўнага трэнэра, але Сатэр запатрабаваў бы высокі заробак і неахвотна бы ачоліў наваствораную каманду. У рэшце, Сатэр уладкаваўся ў «Бостан Бруінз», а атаўскі клюб падпісаў Рыка Боўнэса, якога Сатэр і замяніў на пасадзе галоўнага трэнэра ў Бостане. «Сэнатары» былі зьмешчаныя ў Адамзкі дывізіён Ўэйлскай канфэрэнцыі. Сваю дэбютную гульну канадцы прагулялі 8 кастрычніка 1992 году ў матчы супраць «Манрэаль Канадыенз». Уступны сэзон апынуўся катастрафічным, бо каманда здабыла толькі 10 пунктаў, прагуляўшы пры гэтым 70. Па-за лёдам, Файрстоўн меў патрэбу ў яшчэ адным партнэры, каб палепшыць клюбны фінансавы стан. У выніку 50% франшызы былі прададзеныя прадпрымальніку Роду Брайдэну. Было створанае абмежаванае партнэрства, каб валодаць хакейнай камандай і новай кампаніяй Palladium Corp., якая пачала будаўніцтва новай арэны.
Паводле стану на 10 лютага 2025 году
Брамнікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
31 | ![]() |
Антан Форсбэрг | 27.11.1992 | 35 | ![]() |
Лінус Ульмарк | 31.07.1993 |
Абаронцы | |||||||
2 | ![]() |
Арцём Зуб | 03.10.1995 | 3 | ![]() |
Нік Джэнсэн | 21.09.1990 |
23 | ![]() |
Трэвіс Гэманік | 16.08.1990 | 24 | ![]() |
Джэйкаб Бэрнард-Докер | 30.06.2000 |
33 | ![]() |
Нікалас Матыпала | 05.10.1998 | 43 | ![]() |
Тайлер Клэвэн | 10.01.2002 |
72 | ![]() |
Тама Шабо | 30.01.1997 | 85 | ![]() |
Джэйк Сандэрсан | 08.07.2002 |
Нападнікі | |||||||
7 | ![]() |
Брэйдзі Ткачак | 16.09.1999 | 9 | ![]() |
Джош Норыс | 05.05.1999 |
12 | ![]() |
Шэйн Пінта | 12.11.2000 | 15 | ![]() |
Мэт’ю Гаймар | 27.02.1996 |
18 | ![]() |
Тым Штуцле | 15.01.2002 | 19 | ![]() |
Дрэйк Батэрсан | 27.04.1998 |
21 | ![]() |
Нік Казынз | 20.07.1993 | 22 | ![]() |
Майкл Амадыё | 13.05.1996 |
28 | ![]() |
Клёд Жыру | 12.01.1988 | 38 | ![]() |
Зак Астапчак | 29.05.2003 |
57 | ![]() |
Давід Пэрон | 28.05.1988 | 71 | ![]() |
Рыдлі Грэйг | 08.08.2002 |
73 | ![]() |
Ноа Грэгар | 28.07.1998 | 81 | ![]() |
Адам Гадэт | 03.10.1996 |
Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс ·
Юта
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз