Атакавальны абаро́нца[1][2][3] (другі нумар) — пазыцыя гульца ў баскетбольнай камандзе. Гульцы гэтага тыпу зазвычай вельмі хуткія, спрытныя, валодаюць высокім скачком і ростам прыкладна 190—200 см (але ёсьць і ніжэйшыя). Атакуючы абаронца абавязкова павінен выдатна кідаць мяч зь сярэдняй і далёкай адлегласьці і мець хуткі дрыблінг. Галоўнаю мэтаю 2-га нумару зьяўляецца набор пунктаў, некаторыя зь іх могуць выступаць гульнёвым (камбогард) ці лёгкім форвардам (свынгмэн).