Атлетык Більбао

Атлетык Більбао
Поўная назва па-ангельску: Athletic Club[1]
Заснаваны 1898
Горад Більбао, Гішпанія
Стадыён Сан-Мамэс
Умяшчальнасьць: 53 289
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2023—2024 5 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
athletic-club.eus (анг.)​ (гішп.)​ (баск.)​ (фр.)

«Атле́тык Більба́о» (па-гішпанску: Athletic Club de Bilbao) — гішпанскі футбольны клюб з гораду Більбао (краіна Баскаў). Клюб быў заснаваны ў 1898 годзе, з 1928 году (з часу заснаваньня) выступае ў Ля Лізе. З усіх клюбаў заснавальнікаў толькі «Атлетык», «Рэал Мадрыд» і «Барсэлёна» ніколі не пакідалі найвышэйшы гішпанскі дывізіён.

Традыцыйныя клюбныя колеры ёсьць чырвона-белыя, за што клюб атрымаў мянушку «чырвона-белыя» (гішп. rojiblancos). Мянушка «львы» паходзіць з таго, што стадыён разьмешчаны побач з царквой Сьвятога Мамаса. Мамас у раньні пэрыяд хрысьціянства быў кінуты на разарваньне ільвам рымлянамі. Ільвы ня сталі есьці Мамаса. Пазьней ён быў прылічаны да ліку сьвятых.

Клюб вядомы сваёй кансэрватыўнай палітыкай у пляне выкарыстаньня толькі мясцовых футбалістаў. Гэта як выклікае крытыку, гэтак і зьяўляецца прадметам гонару. Аднак запрашэньне ў клюб атрмоўвалі ня толькі гульцы, якія нарадзіліся ў Краіне Баскаў, але й футбалісты зь іншых краінаў з басконскімі каранямі.

«Атлетык» зь першым Кубкам Гішпаніі

Футбол у Більбао зьявіўся дзякуючы дзьвюм групам людзей, зьвязаных зь Вялікабрытаніяй, гэта былі брытанскія сталявары й маракі й басконскія студэнты, якія вярнуліся з брытанскіх школ і ўнівэрсытэтаў.

У канцы XIX стагодзьдзя Більбао быў галоўным портам у самым сэрцы найважнейшай індустрыяльнай вобласьці зь вялікай колькасьцю жалезных шахтаў і вэрфяў. Тут была разьмешчана рухаючая сіла гішпанскай эканомікі, і таму гэта месца прыцягвала працоўных мігрантаў. Сярод іх былі й шахтары з паўночнага захаду Ангельшчыны й працаўнікі вэрфяў з Саўтгэмптану і Портсмуту. Брытанскія працоўныя прывезьлі сюды, як і ў многія іншыя куткі плянэты, гульню пад назвай «футбол». У пачатку 1890-х гэтыя працаўнікі сабраліся разам і сфармавалі футбольны клюб «Більбао».

Тым часам дзеці басконскай інтэлігенцыі адпраўляліся ў Вялікабрытанію навучацца інжынэрнай справе й камэрцыі. У Вялікабрытаніі басконскія студэнты зацікавіліся футболам, і па вяртаньні ў Більбао яны сталі праводзіць гульні з брытанскімі працоўнымі. У 1898 годзе студэнты з Гімназіі Самакоіс заснавалі «Клюб Атлетык» (Athletic Club — на ангельскі манер). У 1901 годзе адбыўся сход у кавярні Гарсія, на якім былі вызначаны правілы й статут клюбу.

У 1902 годзе два клюбы зь Більбао сфармавалі агульную каманду пад назвай «Клюб Біская» для ўдзелу ў першым розыгрышы Кубка Гішпаніі па футболе. Са спаборніцтваў яны вярнуліся з галоўным трафэем, абыграўшы клюб «Барсэлёну» ў фінале. Шмат у чым, гэты посьпех прывёў да таго, што ў 1903 годзе адбылося афіцыйнае зьліцьцё двух клюбаў пад агульнай назвай «Атлетык Більбао», у даслоўным варыянце «Клюб Атлетык зь Більбао». У тым жа годзе басконскія студэнты сфармавалі й каманду «Атлетык Мадрыд», які ў далейшым быў ператвораны ў «Атлетыка Мадрыд». Год стварэньня клюбу зьяўляецца дыскусійным пытаньнем сярод футбольных гісторыкаў. Афіцыйна дэкляруецца 1898 год, але некаторыя людзі лічаць, што сапраўдным годам стварэньня клюбу павінен лічыцца 1901 год. Ёсьць таксама і прыхільнікі 1903 году як адпраўнога пункту.

Такім жа спрэчным пытаньнем зьяўляецца й паходжаньне клюбных колераў. Хоць першапачаткова кашулі клюбу мелі белыя й сінія палоскі, у 1910 годзе гэтае спалучэньне зьмянілі на чырвоныя й белыя палоскі. Існуе тры вэрсіі, чаму гэта адбылося. Самая распаўсюджаная вэрсія кажа пра тое, што зьмена адбылася ва ўгоду брытанскім заснавальнікам клюбу, якія былі родам з Сандэрлэнду й Саўтгэмптану[3]. Паводле іншай вэрсіі чалец клюбу, які быў адпраўлены ў Вялікабрытанію закупіць бела-сініх футболак ня здолеў знайсьці такую ​​расфарбоўку й вярнуўся з футболкамі чырвона-белых колераў. Існуе таксама тэорыя, паводле якой чырвона-белыя колеры былі выбраны з-за іхнай таннасьці, паколькі чырвона-белае спалучэньне выкарыстоўвалася пры вырабе матрацаў. Такім чынам, абодва клюбы «Атлетык Більбао» й «Атлетыка Мадрыд» выкарыстоўвалі першапачаткова сіне-белую расфарбоўку, аднак, затым перайшлі на спалучэньне чырвонага й белага. Мадрыдзкі клюб зрабіў гэты крок першым, за што й атрымаў мянушку «Los Colchoneros», што перакладаецца прыкладна як «вытворцы матрацаў».

  • Уладальнікі Кубка Гішпаніі (25):
    • 1902, 1903, 1904, 1910, 1911, 1914, 1915, 1916, 1921, 1923,
    • 1930, 1931, 1932, 1933, 1943, 1944, 1945, 1950, 1955, 1956,
    • 1958, 1969, 1973, 1984, 2024
Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Унаі Сымон 1997
2 Сьцяг Гішпаніі Аб Андоні Гарасабэль 1996
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Даніель Вівіян 1999
4 Сьцяг Гішпаніі Аб Айтор Парэдэс 2000
5 Сьцяг Гішпаніі Аб Ерай Альварэс 1995
6 Сьцяг Гішпаніі ПА Мікель Вэсга 1993
7 Сьцяг Гішпаніі Нап Алекс Бэрэнгер 1995
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Аян Сансэт 2000
9 Сьцяг Ганы Нап Іньякі Ўільямз 1994
10 Сьцяг Гішпаніі Нап Ніка Ўільямз 2002
11 Сьцяг Гішпаніі Нап Альвара Джалё 1999
12 Сьцяг Гішпаніі Нап Горка Гурусэта 1996
13 Сьцяг Гішпаніі Бр Хулен Агірэсабаля 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14 Сьцяг Гішпаніі Аб Унаі Нуньес (ар. Сэльта) 1997
15 Сьцяг Гішпаніі Аб Іньіга Лекуэ 1993
16 Сьцяг Гішпаніі ПА Іньіга Галярэта 1993
17 Сьцяг Гішпаніі Аб Юры Бэршыш 1990
18 Сьцяг Гішпаніі Аб Оскар дэ Маркас (капітан) 1989
19 Сьцяг Гішпаніі Нап Хавіер Мартон 1999
20 Сьцяг Гішпаніі ПА Унаі Гомэс 2003
21 Сьцяг Гішпаніі ПА Андэр Эрэра 1989
22 Сьцяг Гішпаніі Нап Ніка Сэрана 2003
23 Сьцяг Гішпаніі ПА Мікель Хаўрэгісар 2003
24 Сьцяг Гішпаніі ПА Бэньят Прадас 2001
26 Сьцяг Мэксыкі Бр Алекс Падыльля 2003
32 Сьцяг Гішпаніі Аб Адама Байро 2002

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]