Атлянт расправіў плечы | |
па-ангельску: Atlas Shrugged | |
Жанр: | рамантычная выдумка[d], дэтэктыўная выдумка[d], філязофская мастацкая літаратура[d], навуковая фантастыка і антыўтопія[d] |
---|---|
Аўтар: | Айн Рэнд |
Мова арыгіналу: | ангельская |
Публікацыя: | 10 кастрычніка 1957 |
Выдавецтва: | Random House[d] |
«Атлянт расправіў плечы» (па-ангельску: Atlas Shrugged) — раман-антыўтопія амэрыканскай пісьменніцы Айн Рэнд, упершыню апублікаваны ў 1957 годзе. Зьяўляецца чацьвёртым і апошнім раманам Рэнд, а таксама самым доўгім. Рэнд лічыла яго галоўным творам у сваёй літаратурнай кар’еры.
Асноўная ідэя раману заключаецца ў тым, што сьвет трымаецца на таленавітых творцах-адзінотніках, якіх аўтар параўноўвае зь міфічным тытанам Атлянтам, які трымае на плячах нябесны купал. Калі гэтыя людзі перастануць тварыць («трымаць неба на плячах»), то сьвет абрынецца. Менавіта гэтае і адбываецца ў рамане, калі творцы-атлянты прайграюць у барацьбе з урадам сацыялістычнага толку[1].