Ахо́ўная сыгналіза́цыя — прылада атрыманьня, апрацоўкі, перадачы і паказу зьвестак аб спробе пранікненьня ў ахоўванае збудаваньне.
На студзень 2014 году ў Менску звыш 54 000 кватэраў былі пад сыгналізацыяй[1]. На ліпень 2017 году Дэпартамэнт аховы МУС Беларусі сьцярог звыш 170 000 дамоў і кватэраў пры дапамозе сыгналізацыі. Такая ахова каштавала па 7 рублёў у месяц. Поўнае абсталяваньне ахоўнай сыгналізацыяй аднапакаёвай кватэры на 1-м паверсе абыходзілася 350 рублёў. Такое абсталяваньне ўлучала чуйнікі ў кожным памяшканьні з вакном, магнітакантактны апавяшчальнік пра адкрыцьцё дзьвярэй і інфрачырвоны выпраменьвальнік у калідоры для нагляду за выхадамі з пакояў і праходам каля ўваходных дзьвярэй[2].
Гэта — накід артыкула па тэхніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |