Аятала

Аятолы

Аятала́ (па-пэрсыдзку: آيت‌الله‎ паходзіць ад араб. آية الله‎ [аят аль ілах] — «Сьцяг Алага») — найвышэйшае духоўнае званьне, якое даецца сьвятарам джафарыцкай плыні ісламу. Тыя, хто мае гэтае званьне, зьяўляюцца знаўцамі ісламскага права, багаслоўя й зьяўляюцца настаўнікамі ў Хазьве — ісламскіх сэмінарыях. Ніжэйшым за аяталу зьяўляюцца хаджат аль іслам.

Службовая лесьвіца

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва «Аятала» азначае найвышэйшую духоўную ступень у герархіі шыізму — мучтахіт. Гэтая ступень дае права чалавеку, які зьяўляецца аяталом, настаўнічаць у Хазьве, даваць абавязковыя фэтвы для выкананьня простымі вернікамі. Гэтыя фэтвы занаваны на веданьні запаведаў Алаху. Аятала можа ня толькі выдаваць загады, але й судзіць і караць за не выкананьне Карану. Гэта адрозьнівае Аяталу ад сьвятароў іншых вераў.

Толькі некалькі з аятолаў атрымалі назву «Вялікі аятала» («Аятола узма»). Гэта адбываецца пры жаданьні вялікай колькасьці вернікаў. Вялікі аятала выдае сваю кнігу, дзе піша свае думкі й дзе можна знайсьці адказы на мноства пытаньняў, якія паўстаюць перад вернікамі ў іх асабістым жыцьці. Кнігі называюць — Рэзала. Гэтыя кнігі зьяўляюцца вольным пераказам кнігі «Аль Урваці Ль Вутка», дзе выказваньні вядомых старажытных сьвятых прыстасоўваюць да сучаснага жыцьця.

Цяпер жыве каля 70 Вялікіх аятолаў. Да іх адносіцца Алі Хамэнэі. Каля 7 вялікіх аятолаў жыве ў Іраку ў месьце Наджаф — важным скапленьні шыізму.