Аўгмэнтатыў

Камянічка (памянш.) — Камяніца — Камянічыска/Камянічышча (павяліч.)

Аўгмэнтатыў (ад лац. augmen — павелічэньне, узвышэньне), або павелічэньне — павелічальна-ўзмацняльнае слова або форма слова. Процілегласьць дымінутыву. Выкарыстоўваецца (галоўным чынам у гутарковай мове) для наданьня большай выразнасьці, нэгатыўнай ці пазытыўнай афарбоўкі.

У беларускай мове

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У беларускай мове павелічэньне ўтвараецца дзякуючы наступным суфіксам[1]:

  • -іска, -ыска[2][3][a] (прыклады: Зірнуў у вакно — аж там за сталом сям’іска… сядзіць, можа, чалавек дваццаць. Кузьма Чорны; вятрыска — рэзкі, халодны, сільны вецер, камяніска — вялікая камень, агніска — вялікае вогнішча)
  • -ішча, -ышча[3][a] (прыклады: дамішча — вялікі дом; вятрышча — тое ж, што і вятрыска)
  • -эн, -ен (прыклады: страшэнны, дабрэнны, багаценны)
  • -эч, -еч (прыклады: халадэча, галаднеча)
  • -эзн[4] (прыклады: высачэзны, таўшчэзны, велічэзны)
  • -дл[5] (прыклады: гультаідла, страшыдла)
  • -уг-а, -юг-а (прыклады: вятруга, зьвяруга, ваўчуга)

Таксама ў беларускай мове аўгмэнтатыў можа ўтварацца дзякуючы[6]:

  • прэфіксу на- (прыклады: насадзіць — шмат пасадзіць)
  • па- + прэфікс (прыклады: пападкрэсьліваць — падкрэсьліць шмат, шматкроць)
  • папа- (прыклады: папахадзіць — пахадзіць доўга, многа, празьмерна)

Ва ўкраінскай мове

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ва ўкраінскай мове аўгмэнтатыў утвараецца пры дапамозе:

  • афіксаў -ище, -ища (прыклады: вітер — вітрище)
  • суфіксу -ен (Л. Глібаў: «Аж суне Вовк — такий страшенний / та здоровенний»)
  • падвоеныя прыстаўкі (А. Рызнічанка: «Стоптала копитами татарва / Угіддя руські й діточок маленьких. / Попогуляла шабелька крива / По їхніх татах і по їхніх неньках»)

Утвараецца таксама з дапамогай эпэнтэзы (грэцк. epenthesis  — устаўка), гэта значыць зьяўлення ў складзе слова дадатковага гука, у прыватнасьці «о» (А. Рызнічанка: «Сокира щугоне униз, / І череп, ніби диня, репне»).

У расейскай мове аўгмэнтатыў утвараецца пры дапамозе афіксаў:

  • -ище, -ища (прыклады: хвост — хвостище; дом — домище; сила — силища, красота — красотища)
  1. ^ а б Мнагазначныя па сваёй прыродзе суфіксы -іск-а (-ыск-а), -ішч-а (-ышч-а) у беларускай мове могуць служыць як для надання формаў ацэнкі назоўнікам усіх родаў (нага – нажышча, слон – сланішча, акно – акнішча), так і для ўтварэння назоўнікаў ніякага роду са значэннем месца (стаговішча, баёвішча, крынічышча, замчышча), часткі прылады (сякерышча), працэсаў (гульбішча) і інш.