Аўгуст Кіцбэрг | |
August Kitzberg | |
Помнік Аўгусту Кіцбэргу ў Карксі-Нуі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Аўгуст Кіц |
Псэўданімы | Tiibuse Jaak |
Нарадзіўся | 29 сьнежня 1855 Ляатрэ |
Памёр | 10 кастрычніка 1927 Тарту |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драматург, пісьменьнік |
Мова | эстонская |
А́ўгуст Кі́цбэрг (па-эстонску: August Kitzberg; 29 сьнежня [ст. ст. 17 сьнежня] 1855, Ляатрэ, цяпер у Эстоніі — 10 кастрычніка 1927, Тарту, Эстонія) — эстонскі пісьменьнік, адзін з пачынальнікаў эстонскай нацыянальнай драматургіі.
Да 1863 року Аўгуст Кіцбэрг быў вядомы як Аўгуст Кіц. Ён вырас у воласьці Аб’я, пэўны час працаваў у Вільяндзі і Латвіі. У 1901 пераехаў у Тарту і ўладкаваўся ў газэту Postimees.
Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1874 року. У Тарту пачалося супрацоўніцтва Аўгуста Кіцбэрга з тэатрам Ванэмуйнэ. Напачатку ён пісаў дыдактычныя камэдыі, прызначаныя для вясковай сцэны («Пунга-Мярт і Уба-Каарэль», 1894).
Росквіт ягонай творчасьці адносіцца да 1906—1915 рокаў.
У 1990 року ў Карксі-Нуі Аўгусту Кіцбэргу пастаўлены помнік[1]. На радзіме пісьменьніка дзейнічае ягоны дом-музэй[2].
Аўгуст Кіцбэрг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |