Аўты́зм (дзіцячы аўтызм) — разлад, які ўзьнікае з прычыны парушэньня разьвіцьця галаўнога мозгу і характарызуецца выяўленым і ўсебаковым дэфіцытам сацыяльнага ўзаемадзеяньня і стасункаў, а таксама абмежаванымі інтарэсамі і паўтаральнымі дзеяньнямі. Усе названыя прыкметы праяўляюцца ва ўзросьце да трох гадоў. Падобныя станы, пры якіх адзначаюцца больш мяккія прыкметы і сымптомы, адносяць да разладжаньняў аўтыстычнага спэктру.
На 1 студзеня 2013 году на ўліку ў Беларусі стаяла каля 700 дзяцей з аўтызмам[1].
Аўтызм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў