Баварцы

Баварцы ў нацыянальных строях

Баварцы (па-баварску: Bajuwarn, Baiuwarn) — жыхары фэдэральнай зямлі Баварыя ў Нямеччыне, асноўная з трох народнасьцяў, якія насяляюць гэтую зямлю. Гістарычна баварцы паходзяць ад племя бавараў. Баварцы маюць свой адметны дыялект — баварскі (Boarisch).

У баварцаў, як і ў іншых народаў, існуюць свае нацыянальныя касьцюмы. Прычым падобныя ўборы некаторыя баварцы носяць ня толькі ў сьвяты, але і ў паўсядзённым жыцьці. Для мужчын гэта кароткія замшавыя курткі, скураныя кароткія штаны, гетры, а таксама капялюшы паляўнічай формы зь вітым шнуром. У капялюшы часам ўстаўляюць пёры ці валасяныя шчоткі — гэта сымбалізуе вусы забітых мядзьведзяў. Для жанчын — гэта сукенкі з пышнымі спадніцамі.

  • Nikolaus Orlop Alle Herrscher Bayerns. — Ludwig, München, 2008.
  • B. Hubensteiner Bayerische Geschichte. — Ludwig, München, 1999.
  • Wolfgang Steinig, Hans-Werner Huneke Sprachdiadaktik Deutsch. — Erich Schmidt, 2007.