Бадэнвайлер (па-нямецку: Badenweiler) — камуна ў Нямеччыне, у зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг.
Курорт з рымскіх часоў, руіны рымскіх пабудоваў. Месца сьмерці амэрыканскага пісьменьніка Стывэна Крэйна (1900) і расейскага пісьменьніка Антона Чэхава (1904), якія знаходзіліся ў курортным Бадэнвайлеры на лячэньні (абодва памерлі ад сухотаў).
Падпарадкоўваецца адміністрацыйнай акрузе Фрайбург. Уваходзіць у склад раёна Брайсгаў — Верхні Шварцвальд. Насельніцтва складае 3916 чалавек (на 31 сьнежня 2006 году). Займае плошчу 13,02 км ². Афіцыйны код — 08 3 15 007.
Бадэнвайлер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра Нямеччыну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |