Бакінская музычная акадэмія

Бакінская музычная акадэмія імя Гаджыбэкава
Bakı Musiqi Akademiyası
Гады 1920
Месца ўтварэньня Баку, Азэрбайджан
Жанр кансэрваторыя
Афіцыйная старонка

Бакінская музычная акадэмія імя Гаджыбэкава (БМА) (па-азэрбайджанску: Üzeyir Hacıbəyov adına Bakı Musiqi Akademiyası) — найвышэйшая музычная навучальная ўстанова ў Азэрбайджане.

Заснаваная 1920 годзе з ініцыятывы кампазытара Ўзэіра Гаджыбэкава, як Азэрбайджанская дзяржаўная кансэрваторыя. Сам Гаджыбэкаў стаў яе выкладчыкам, а з 1939 году — рэктарам. Пасьля яго сьмерці ў 1948 г. кансэрваторыі прысвоена яго імя. У 1991 годзе кансэрваторыя была пераназваная ў Бакінскую музычную акадэмію.

Акадэмія складаецца з 3 факультэтаў і 18 катэдраў, ёсьць магістратура, асьпірантура і дактарантура.
Пры акадэміі дзейнічаюць асаблівыя падразьдзяленьні:

  • Спэцыяльная музычная школа імя Бюльбюль (з 1931 году),
  • Музычная школа-студыя (з 1980 году),
  • Опэрная студыя імя Мамэдава (з 1984 году),

а таксама 2 навуковыя лябараторыі.

У 2002 годзе бібліятэка акадэміі налічвала 235 000 матэрыялаў.

Сярод выпускнікоў кансэрваторыі — Кара Караеў, Мусьлім Магамаеў, Вагіф Мустафазадэ, Бюльбюль, Уладзімер Шаінскі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]