Бальцан | |||
| |||
Краіна: | Мальта | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 56 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Геаграфічныя каардынаты: | 35°53′51″ пн. ш. 14°27′12″ у. д. / 35.8975° пн. ш. 14.45333° у. д.Каардынаты: 35°53′51″ пн. ш. 14°27′12″ у. д. / 35.8975° пн. ш. 14.45333° у. д. | ||
Бальцан | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
https://halbalzanlocalcouncil.com/ |
Бальцан (па-мальтыйску: Il-Kunsill Lokali ta' Ħal Balzan, па-ангельску: Balzan) — невялікая вёска, што знаходзіцца ў цэнтральнай частцы востраву Мальта. Сяло спачатку было зьвязанае з групай маленькіх жылых кварталаў і фэрмаў, але з павелічэньнем насельніцтва ператварылася ў парафію ў 17 стагодзьдзі. Цяпер там жыве каля 4 тысячаў чалавек, моладзь жыве ў прыгарадзе. Мясцовая рада абіраецца раз на тры гады.
Назва Бальцан каранямі ідзе ў арабскую культуру, мяркуецца прыйшла ад аліўкавага гаю і розных гатункаў апэльсіну (горкі апэльсін, чырвоны апэльсін), што растуць непадалёк. Таксама ёсьць іншая вэрсія, што назва вёскі паходзіць ад прозьвішча сыцылійскай сям’і, што жыла на месцы сучаснага месцазнаходжаньня Бальцану.