Банкруцтва (італ. banca rotta — зламаная лаўка) — няздольнасьць прадпрыемства або прадпрымальніка плаціць пазыкадаўцам па сваіх даўгавых абавязках.
Віды: добраахвотнае — на просьбу самой юрыдычнай або фізычнай асобы; прымусовае — на патрабаваньне пазыкадаўцаў. Пасьля судовай пастановы банкрут спыняе гаспадарчую дзейнасьць, а яго маёмасьць прадаецца для выплаты даўгоў. Пры пагашэньні доўгу супрацоўнікамі прадпрыемства маёмасьць пераходзіць у іх ўласнасьць[1]. Судовы разбор мае на мэце: найбольшае магчымае задавальненьне патрабаваньня пазыкадаўца, ліквідаваньне неплатаздольнага суб’екта гаспадараньня і абвяшчэньне апошняга вольным ад доўгу. Прадугледжвае засьведчаньне няздольнасьці прадпрыемства аплаціць пададзеныя ў суд даўгавыя дакумэнты з наступным вызначэньнем парадку і чарговасьці задавальненьня патрабаваньняў пазыкадаўцаў[2].
На жнівень 2013 году прадпрыемствы Беларусі, якія знаходзіліся ў працэдуры банкруцтва, мелі пратэрмінаваную крэдыторскую запазычнасьць у памеры больш як 18 трлн рублёў[3] ($2 млрд)[4].
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |