Барагонцы (па-расейску: Борогонцы, па-якуцку: Бороҕон) — сяло у Расейскай Фэдэрацыі, адміністрацыйны цэнтар Усьць-Алданскага ўлуса (раёна) Рэспублікі Саха (Якуція), цэнтар сельскага паселішча Мюрынскі насьлег, у які ўваходзяць урочышчы Мындаба і Тамтор. Разьмешчанае на паўночным беразе возера Мюру, на паўночны захад ад Якуцка на адлегласьці: наземным шляхам 127 км, паветраным 110 км. Насельніцтва 7350 чал. (2010).
Маюцца дзьве сярэднія, дзьве пачатковыя, музычная, спартовая школы, краязнаўчы музэй, працуе тэлестудыя «Борогон ТВ», выпускаецца газэта «Мүрү саһарҕата».
Борогонцы. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 52.