Фасад Гран-Пале-Эфэмэр.
Спаборніцтвы па барацьбе на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ладзіліся з 5 па 11 жніўня ў часовым палацы Гран-Пале-Эфэмэр на Марсавым полі, які быў спраектаваны архітэктарам Жан-Мішэлем Вільмотам. На спаборніцтвах бралі ўдзел 288 барацьбітоў і барацьбітак у 18 вагавых катэгорыях. Мужчыны дужыліся адзін супраць аднаго як у вольнай, гэтак і ў грэка-рымскай барацьбе, у той час як жанчыны бралі ўдзел толькі ў турніры па вольнай барацьбе[1][2]. Барацьба ўсьцяж уключаная ў праграму ўсіх сучасных летніх Алімпійскіх гульняў, за выключэньнем летніх Алімпійскіх гульняў 1900 году, якія таксама ладзіліся ў Парыжы.