Барбэт ці банк (фр. barbette, ням. Geschutzbank) - насып ці ўзвышэнне ля бруствэра для гарматаў, якія страляюць праз бруствэр. Гарматы ўсьцягваліся на барбэт па ўзвалоках і ставіліся на спэцыяльных платформах. Вышыня барбэта залежала ад вышыні бруствэра, ад канструкцыі лафэта гарматы і ад спосаба яе ўстаноўкі.