Барут | |
князь | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | VIII стагодзьдзе |
Памёр | 750 |
Нашчадкі | Gorazd[d] |
Барут[1] († 750) — першы вядомы паводле імя славянскі князь Карантаніі (з 740)[2].
Барут (Baruthus) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барвід, Барвін, Вісбар; германскія імёны Barvid, Barwin, Wisbar) паходзіць ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[4].
Здолеў аднавіць адзінства дзяржавы, якая распалася на некалькі княстваў па паразах ад лянгабардаў і авараў у канцы 680-х гадоў.
Каля 740 году мусіў зьвярнуцца па дапамогу да герцага Баварыі Адылы. Узамен прызнаў вяршынства Баварыі (Франконскай імпэрыі) і прыняў хрысьціянства.
Меў сына Гаразда (Cacatius) і пляменьніка Хаціміра (Cheitmar), якія кіравалі княствам па яго сьмерці.