Барыс Маісееў | |
Дата нараджэньня | 4 сакавіка 1954 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 27 верасьня 2022 (68 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, харэограф, сьпявак, тэлевядовец, балетмайстар, танцоўшчык |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | 1975—2015 |
Жанры | поп |
Муж | Сергiй Горох |
Узнагароды | |
Сайт | borismoiseev.pro (рас.) |
Подпіс | |
Барыс Міхайлавіч Маісееў (4 сакавіка 1954, Магілёў — 27 верасьня 2022[1]) — савецкі й расейскі поп-сьпявак, артыст эстрады, танцоўшчык, харэограф, заслужаны артыст Расеі.
Барыс Майсееў нарадзіўся 1954 году ў Магілёве, у жаночай папраўчай калёніі. Ягоная маці, Геня Барысаўна Майсеева, адбывала там пакараньне па палітычным артыкуле[2].
Пасьля заканчэньня школы будучы сьпявак зьехаў у Менск, дзе паступіў у харэаграфічную вучэльню. Вучыўся ў балярыны Ніны Младзінскай, затым працаваў у Харкаўскім тэатры опэры і балета. У 1974 здымаўся ў фільме «Ясь і Яніна» кінастудыі «Беларусьфільм».
Са сьпявачкай Алесяй выканаў песьню «Салавей сьпявае» па-беларуску.
Майсееў быў адным з першых адкрытых сьпявакоў-геяў у Расеі. Па словах Майсеева, ён «ніколі не хаваў сваёй арыентацыі і ў мінулым часта за гэта атрымліваў». Але пазьней — у нулявыя — сьпявак стаў адмаўляць сваё дачыненьне да ЛГБТ-супольнасьці.
У 2002 годзе Майсееў перанёс інсульт, пасьля якога ў яго перасталі рухацца левая рука і верхняя губа, была парушана гаворка. Мікраінсульт у 2015 годзе пагоршыў стан здароўя артыста. У апошнія гады ён не зьяўляўся на публіцы і вёў адасоблены лад жыцьця.
CD
DVD