Барыс Панкратаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 30 сьнежня 1982[1] (42 гады) | |
Рост | 190 см | |
Вага | 83 кг[3] | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | БАТЭ | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999—2000 | Дняпро Магілёў | 13 (0) |
2001—2004 | Спартак Шклоў | 92 (0) |
2005—2007 | БАТЭ | 20 (0) |
2008 | Дынама Менск | 14 (0) |
2009 | Мікашэвічы | 9 (0) |
2010—2011 | Дняпро Магілёў | 26 (0) |
2012 | Нёман Горадня | 1 (0) |
2013—2014 | Дняпро Магілёў | 31 (0) |
2015—2016 | Белшына | 46 (0) |
2017—2020 | Слуцак | 79 (0) |
2021 | Іслач | 12 (0) |
2022—2023 | Слуцак | 6 (0) |
2024— | БАТЭ | |
2024— | → БАТЭ-2[d] | 7 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Барыс Панкратаў (нарадзіўся 30 сьнежня 1982 году) — беларускі футбаліст, брамнік.
Пачаў кар’еру ў Магілёве. Гуляў у барысаўскім БАТЭ, менскім «Дынама», магілёўскім «Дняпры». Пасьля вылету магіляўчанаў з Найвышэйшай лігі ў студзені 2012 году перайшоў у гарадзенскі «Нёман», дзе стаў другім брамнікам пасьля Сяргея Чэрніка.
У студзені 2013 году вярнуўся ў «Дняпро»[4] і стаў другім брамнікам пасьля Артура Катэнкі, але нярэдка зьяўляўся і ў пачатковым складзе. У сэзоне 2014 году, пасля зыходу з каманды Катэнкі, стаў асноўным брамнікам. У сакавіку 2014 году быў прызначаны капітанам каманды[5]. У ліпені 2014 году атрымаў траўму, празь якую некаторы час не гуляў. Пасьля вяртання стаў чаргавацца ў браме з Уладзімерам Журавым.
Паводле вынікаў сэзону 2014 году «Дняпро» страціў месца ў Найвышэйшай лізе, і Панкратаў скасаваў зь ім кантракт[6]. У студзені 2015 году апынуўся на праглядзе ў «Белшыне»[7] і ў выніку пачаў сэзон 2015 году ў бабруйскім клюбе. Здолеў стаць асноўным брамнікам бабруйчанаў, дапамог ім заняць высокае чацьвертае месца ў чэмпіянаце, прапусьціўшы ў 26 матчах усяго 16 галоў. У траўні і чэрвені Панкратаў, не прапускаючы ў пяці матчах запар, выдаў «сухую» сэрыю з 537 хвілінаў, якая стала адной з найдаўжэйшых у чэмпіянаце.
У першай палове сэзону 2016 году Панкратаў быў другім брамнікам пасьля Антона Амельчанкі. Улетку 2016 году, калі большасьць гульцоў пакінула «Белшыну», застаўся ў клюбе ў якасьці асноўнага брамніка і пачаў выконваць абавязкі капітана каманды, але ня здолеў яе выратаваць калектыў ад вылету ў Першую лігу.
У студзені 2017 году далучыўся да «Слуцка», зь якім у лютым падпісаў кантракт[8]. Пачынаў сэзон 2017 году ў якасьці асноўнага брамніка случакоў, але пазьней праз пашкоджаньне стаў радзей зьяўляцца на полі. У сьнежні 2017 году падоўжыў кантракт з «Слуцкам»[9]. У сэзоне 2018 году трывала гуляў у стартавым складзе каманды. У сьнежні 2018 году склаў новае пагадненьне з клюбам[10]. Сэзон 2019 году пачынаў у першай адзінаццатцы, але ў траўні не гуляў праз траўмы. Пазьней вярнуў месца ў асноўным складзе, але часам заставаўся на лаве запасных. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт з «Слуцкам»[11]. У 2020 годзе быў асноўным брамнікам, прапусьціў толькі канец сэзону.
У студзені 2021 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Слуцак»[12] і неўзабаве стаў гульцом «Іслачы»[13], дзе чаргаваўся ў складзе з Уладзіславам Васілючкам. У студзені 2022 году, пакінуўшы «Іслач» па заканчэньні кантракта, вярнуўся ў «Слуцак»[14]. У 2022 годзе не гуляў праз траўмы, а сэзон 2023 году пачаў рэзэрвовым брамнікам, у другой палове сэзону стаў часам выходзіць на поле. У студзені 2024 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Слуцак»[15] і скончыў прафэсійную кар’еру[16].
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Белшына | 2015 | Найвышэйшая ліга | 26 | –16 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 20 | –31 | |
Слуцак | 2017 | Найвышэйшая ліга | 16 | –17 |
2018 | Найвышэйшая ліга | 25 | –30 |