Барыспаль (аэрапорт)

Аэрапорт Барыспаль
Міжнародний аеропорт Бориспіль
IATA: KBPICAO: UKBB
Асноўнае
Тып аэрапортуграмадзянскі
АбслугоўваеКіеў, Украіна
МесцазнаходжаньнеБарыспаль
Адкрыты 1959
Вузел для Ukraine International Airlines
Вышыня н. у. м. 130 м
Вэб-сайтkbp.kiev.ua

Міжнаро́дны аэрапо́рт Бары́спаль (па-ўкраінску: Міжнародний аеропорт Бориспіль) — міжнародны аэрапорт гораду Кіева (Украіна), найбуйнейшы паводле аб’ёмаў перавозак аэрапорт на тэрыторыі Ўкраіны. Афіцыйная назва — Дзяржаўнае прадпрыемства «Міжнародны аэрапорт Барыспаль». Пабудаваны архітэктарамі А. В. Дабравольскім, А. І. Маліноўскім, Д. П. Папенка.

Знаходзіцца за 18,5 км на ўсход ад уезду ў Кіеў (Харкаўскай плошчы і станцыі мэтро «Барыспальская»), у горадзе Барыспаль Кіеўскай вобласьці. Абслугоўвае 62% міжнародных авіяперавозак Украіны. За 2011 год аэрапорт абслужыў 8 000 000 пасажыраў. У дзень правядзеньня фінальнага матчу футбольнага чэмпіянату Эўра-2012, 1 ліпеня, міжнародны аэрапорт Барыспаль абслужыў 630 рэйсаў (358 — на прыбыцьцё і 272 — на адлёт). Абсалютны сутачны максымум пасажыраў, якія скарысталіся паслугамі аэрапорта, склаў 39 317 чалавек. З аэрапорта «Барыспаль» 43 міжнародныя і 9 ўкраінскіх авіякампаніяў выконваюць рэгулярныя рэйсы па 95 кірунках (83 міжнародныя і 12 унутрыўкраінскіх).

Аэрадром здольны прымаць любыя тыпы паветраных судоў. Клясыфікацыйныя лікі УПП (PCN): 18п/36л 39/R/C/X/T, 18л/36п 80/R/C/W/T.

Заснаваны пастановай Савету Міністраў УССР 22 чэрвеня 1959 году на базе вайсковага аэрадрому.

  • 7 ліпеня 1959 пачаліся грузавыя і пасажырскія перавозкі. Першыя рэйсы: Масква — Кіеў — Масква і Ленінград — Кіеў — Ленінград.
  • У лістападзе 1960 заснавана паветраная група самалётаў Ту-104 і Ан-10.
  • У 1965 годзе быў адкрыты новы Барыспальскі аэравакзал.
  • З 1974 году ў складзе паветранай групы 4 флёту турбарэактыўных Ту-104, Ту-134 і Ту-154 і 2 флёту турбавінтавых Іл-18.
  • З 1980-х гадоў аэрапорт забясьпечваў некаторыя замежныя перавозкі вышэйшага апарата СССР; шараговыя грамадзяне СССР вылецець за мяжу маглі толькі з маскоўскага аэрапорта Шарамецьева.
  • Загадам Міністра транспарту Ўкраіны ад 11 сакавіка 1993 году ў Кіеве створаны Дзяржаўны міжнародны аэрапорт.
Ukraine International Airlines Boeing 737—800 на пасадцы

Аэрапорт мае пяць тэрміналаў:

Арыентаваўся на авіяпасажыраў, якія падарожнічаюць у межах Украіны (унутраныя рэйсы); З 14 верасьня 2011 году закрыты. Цяпер праводзіцца рэканструкцыя тэрміналу.

Абслугоўвае ўнутраныя і міжнародныя рэйсы

Абслугоўваў VIP-пасажыраў да 1 жніўня 2012 г. Пасьля жніўня VIP-пасажыраў абслугоўвае прэм’ер-VIP зала тэрмінала D,

Арыентаваны на міжнародныя рэйсы і абслугоўваньне VIP-пасажыраў. Плянуецца пашырэньне тэрміналу і перавод на яго ўнутраных рэйсаў.

Тэрмінал D
Тэрмінал D

Міжнародныя палёты, у асноўным чартарныя і бюджэтныя авіякампаніі. Адкрыты 21 верасьня 2010 году. Абслугоўвае пасажыраў 22 авіякампаніяў: Міжнародні Авіалінії України (міжнародныя рэйсы), UM Air, Utair Україна, Air Baltic, Armavia, Adria Airways, Belavia, Caspian Airlines, «Аўстрыйскія авіялініі» (Аўстрыя), Georgian Airways, Germanwings, Libyan Arab airlines (Лібія), Lufthansa (Нямеччына), Finnair (Фінляндыя), S7 Airlines (Расея) ды іншыя.

Грузавы тэрмінал «BW»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заплянавана будаўніцтва хуткаснай чыгуначнай лініі з аэрапорта ў Кіеў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]