Бег да мора | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Францыя Вялікая Брытанія | Нямецкая імпэрыя | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Жозэф Жоффр Фэрдынанд Фош Джон Фрэнч | Эрых фон Фалькенгайн | ||||||||
Бег да мо́ра (16 верасьня 1914 — 15 кастрычніка 1914) — назва трох апэрацыяў як нямецкіх, так і ангельска-францускіх войскаў на Заходнім фронце падчас Першай сусьветнай вайны, якія мелі мэту ахапіць флянгі праціўніка. Аднак ні аднаму з бакоў гэтага зрабіць не атрымалася, вынікам «Бега да мора» стала толькі павелічэньне працягласьці фронту.
Пасьля заканчэньня 15 верасьня баёў на Эне ўтварыўся пазыцыйны фронт пазыцыйны фронт ад швэйцарскай граніцы да ракі Ўаза. Але абодва бакі мелі адкрытым флянг: прастора ў 200 км паміж пазыцыямі на Эне і Паўночным морам нікім не была занятая. Войскі Антанты паспрабавала абысьці немцаў з захаду. На ўчастак р. Ўаза былі кінутыя кавалерыйскі корпус, пяхотная дывізія з 6-й арміі, і тэрытарыяльныя часткі д`Амада, сюды ж сталі перакідваць яшчэ адзін корпус зь Лятарынгіі.
Але і немцы паспрабавалі скарыстацца адкрытым флянгам і пасунулі туды свой корпус і кавалерыйскую дывізію. 16 верасьня адбыўся сустрэчны бой, які доўжыўся 2 дні, але быў безвыніковым для абодвух бакоў. І немцы і англа-францускія сілы панесьлі страты і пачалі замацоўвацца на дасягнутых рубяжах.
З 25 верасьня французы сталі фармаваць новую 10-ю армію ў раёне ракі Скарп для наступнай спробы абыходу, але і немцы сфармавалі сваю абыходную групоўку, што ізноў прывяло да сустрэчнага бою на флянгу, які скончыўся ізноў безвынікова.
Далейшыя спробы ахапіць флянгі перанесьліся ў раён ракі Ліс. Тут засяродзіліся велізарныя масы войскаў з абодвух бакоў. На берагах Лісу пачаліся баі. Аднак з-за вялікай колькасьці войскаў баі прынялі маларухомы характар. Бітвай на рацэ Ліс скончыліся баявыя дзеяньні бакоў з мэтай ахапіць флянгі адзін аднаго — праціўнікаў дасягнулі Паўночнага мора.
Абодва бакі на працягу 30 дзён з 16 верасьня па 15 кастрычніка зацята спрабавалі абыйсьці адкрыты флянг праціўніка, перакідаючы пасьлядоўна сюды ўсё новыя і новыя часткі. Аднак гэта не прынесла абодвум бакам ніякіх вынікаў, акрамя таго, што фронт ўсё больш і больш падаўжаўся (на 170-180 км) пакуль не дасягнуў узьбярэжжа Паўночнага мора.