БелГазета | |
Тып | інфармацыйна-аналітычная |
---|---|
Фармат | A3 |
Галоўны рэдактар | Ігар Высоцкі |
Заснаваная | 1995 |
Мова | расейская |
Штаб-кватэра | Менск, вуліца Кальварыйская, 33, офіс 46 |
Наклад | 7010 |
Афіцыйны сайт | www.belgazeta.by |
«БелГазета» — інфармацыйна-аналітычная расейскамоўная газэта, выходзіць штотыдзень у Беларусі[1][2]. Да верасьня 2005 году — «Беларуская газета»[3].
Займаецца асьвятленьнем падзеяў эканамічнага, унутрыпалітычнага, дзелавога, культурнага, грамадзкага, міжнароднага жыцьця Беларусі і блізкага замежжа (Расея, Украіна, краіны Балтыі). Асноўная тэматыка: дзяржава, палітыка, эканоміка, бізнэс, кампаніі і рынкі, грамадзтва, здарэньні, крымінал, шоў-бізнэс, культура.
25 жніўня 2020 году Беларускі дом друку адмовіўся друкаваць свежы нумар «БелГазеты» быццам з-за паломкі станка[4][5]. У гэтыя ж тэрміны й па той жа прычыне не выйшлі ў сьвет тры нумары «Комсомольской правды в Белоруссии» й па нумару «Народнай волі» й «Свободных новостей плюс» — усе чатыры газэты асьвятлялі пратэсты ў Беларусі[6][7].
Станам на студзень 2021 году з прычыны адмовы беларускіх друкарняў друкаваць, а «Белпошты» ды «Белсаюздруку» распаўсюджваць, «БелГазета» па-ранейшаму не друкуецца[8][9].