Радыё «Беларусь» | |
Горад | Менск |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Фармат | навіновы |
Частасьць | FM: Берасьце — 96,4; Горадня — 96,9 |
Мачта | Ракітніца[1] |
Магутнасьць | 2 кіляваты |
Час вяшчаньня | кругласутачна |
Зона вяшчаньня | захад Беларусі |
Пачатак працы | 11 траўня 1962 (62 гады таму) |
Заснавальнік | Белтэлерадыёкампанія |
Уласьнік | Белтэлерадыёкампанія |
Кіраўнікі | Навум Гальпяровіч |
Сайт | radiobelarus.by |
Radio Belarus | |
YouTube | Radio Belarus |
Он-лайн-трансьляцыя | stream2.datacenter.by |
Ра́дыё «Белару́сь» — дзяржаўная радыёстанцыя Беларусі, заснаваная ў 1962 годзе.
Да зьяўленьня нямецкамоўных перадачаў у сакавіку 1985 году вяшчала выключна па-беларуску[2]. У 1998 годзе дадалося ангельска- і расейскамоўнае вяшчаньне, у 2006-м — польскамоўнае, у 2010-м — гішпанска- і францускамоўнае. У студзені 2005 году пачалося сеціўнае вяшчаньне[3]. Мае перадачу з урокамі беларускай мовы для замежных небеларускамоўных слухачоў[4]. На 12 траўня 2007 году мела 27 супрацоўнікаў і 19 гадзінаў вяшчаньня за суткі: 9 — у этэры, 10 — у сеціве па-ангельску[5].